Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Экспертыза трупаў

Прадмет

Прадметам судова-медыцынскай экспертызы трупа з’яўляецца даследаванне аб’ектаў з мэтай вырашэння медыка-біялагічных пытанняў, якія ўзнікаюць у ходзе дазнання, папярэдняга следства і судовага разбору.

Задачы

  • ідэнтыфікацыя трупа альбо яго астанкаў;
  • вызначэнне прычыны смерці ў выпадках гвалтоўнай смерці, смерці ад хваробы, абумоўленай прычыненнем якіх-небудзь пашкоджанняў;
  • дыягностыка і рэканструкцыя падзеі і яе параметраў (вызначэнне механізму нанясення цялеснага пашкоджання; вызначэнне магчымасці атрымання канкрэтных траўм пры падзенні, аўтатраўме і інш.; вызначэнне дыстанцыі стрэлу, паслядоўнасці прычынення пашкоджанняў і г. д.);
  • вызначэнне часу падзеі (вызначэнне даўнасці надыходу смерці, даўнасці ўтварэння цялеснага пашкоджання);
  • вызначэнне прычын і ўмоў падзеі, прычынных сувязяў паміж падзеямі (вызначэнне сувязі паміж цялесным пашкоджаннем і надышоўшай смерцю, паміж ускладненнем пры лячэнні і асаблівасцямі дзеянняў медыцынскага работніка і інш.);
  • вырашэнне іншых пытанняў, якія пазначаны ў пастанове (прысудзе) і не выходзяць за межы спецыяльных ведаў эксперта.