Экспертнае згуртаванне Беларусі
Экспертнае згуртаванне Беларусі прадстаўлена:
- дзяржаўнымі судова-экспертнымі ўстановамі;
- арганізацыямі, якія не з’яўляюцца дзяржаўнымі судова-экспертнымі ўстановамі;
- індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Дзяржаўныя судова-экспертныя ўстановы:
- Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз;
- падначаленыя Дзяржаўнаму мытнаму камітэту мытныя лабараторыі;
- установа адукацыі “Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь”;
- іншыя дзяржаўныя судова-экспертныя ўстановы (падраздзяленні), створаныя ў вызначаным заканадаўствам парадку.
Дзяржаўныя судова-экспертныя ўстановы ажыццяўляюць сваю дзейнасць без атрымання адпаведных спецыяльных дазволаў (ліцэнзій).
Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз з’яўляецца ліцэнзуючым органам, які ажыццяўляе выдачу, прыпыненне, аднаўленне, працягненне тэрміну дзеяння, спыненне дзеяння і ануляванне спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на ажыццяўленне судова-экспертнай дзейнасці:
- арганізацыям, якія не з’яўляюцца дзяржаўнымі судова-экспертнымі ўстановамі;
- індывідуальным прадпрымальнікам.