Міжнароднае супрацоўніцтва
З моманту свайго стварэння Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз вядзе актыўную дзейнасць па розных напрамках міжнароднага супрацоўніцтва. У мэтах рэалізацыі задачы па развіцці ўзаемадзеяння з замежнымі судова-экспертнымі арганізацыямі Дзяржаўным камітэтам у 2014 годзе распрацавана канцэпцыя міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы судова-экспертнай дзейнасці. Міжнародная дзейнасць Дзяржаўнага камітэта накіравана на фарміраванне шырокай сістэмы камунікацый з судовымі экспертамі розных краін, узаемавыгаднае супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі і іншымі арганізацыямі замежных дзяржаў, а таксама міжнароднымі арганізацыямі.
Дзякуючы развіццю міжнароднага супрацоўніцтва перад беларускімі экспертамі адкрываюцца ўнікальныя магчымасці абмену вопытам і экспертнымі ідэямі. Магчымасць ажыццяўлення такога супрацоўніцтва асабліва актуальна ў сувязi са з’яўленнем ў Дзяржаўным камітэце новых відаў (падвідаў) судовых экспертыз і даследаванняў.
Эксперты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз актыўна ўдзельнічаюць у семінарах, канферэнцыях, трэнінгах і майстар-класах за мяжой, праходзяць навучанне ў экспертных установах іншых краін, а таксама праводзяць майстар-класы для замежных спецыялістаў.
Якасць падрыхтоўкі судовых экспертаў у Рэспубліцы Беларусь высока цэніцца ў многіх краінах свету. Менавіта таму штогод дзясяткі замежных судовых экспертаў праходзяць навучанне ў Iнстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта і стажыроўкі на базе практычных падраздзяленняў беларускага экспертнага ведамства.
У рамках умацавання і пашырэння супрацоўніцтва з судова-экспертнымі арганізацыямі замежных дзяржаў асноўныя намаганні Дзяржаўнага камітэта ў цяперашні час сканцэнтраваны на развіцці ўзаемадзеяння на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Дзяржаўны камітэт стаў ініцыятарам падрыхтоўкі праекта Пагаднення аб утварэннi Каардынацыйнага савета дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сферы судова-экспертнай дзейнасці. Работа Каардынацыйнага савета дасць магчымасць аб'яднаць намаганні судова-экспертных арганізацый краін Садружнасці ў частцы ўдасканалення міжнароднага вопыту шляхам выкарыстання новых форм супрацоўніцтва. Вынікам праведзенай работы стала падпісанне вышэйадзначанага Пагаднення 13 кастрычніка 2023 г. на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у г. Бішкеку.