Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Аб часопісе

Часопіс «Судовая экспертыза Беларусі» заснаваны ў 2015 годзе Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь у мэтах забеспячэння навуковага, метадалагічнага і практычнага суправаджэння судова-экспертнай дзейнасці, укаранення ў практыку дасягненняў навукі і тэхнікі, прагрэсіўных формаў і метадаў арганізацыі і вытворчасці судовых экспертыз і даследаванняў.

У часопісе друкуюцца навуковыя артыкулы і іншыя матэрыялы па актуальных прававых, медыцынскіх, тэхнічных і іншых тэарэтычных і практычных аспектах правядзення экпертных даследаванняў, інфармацыя аб значных айчынных і іншаземных падзеях, якія маюць дачыненне да судова-экспертнай дзейнасці і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

Часопіс уключаны ў пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па медыцынскіх (у галіне судовай медыцыны), тэхнічных (у сферы судова-экспертнай дзейнасці) і юрыдычных навуках, а таксама ў Расійскій індэкс навуковага цытавання. Выданне атрымала прызнанне не толькі ў краіне, але і за мяжой, аб чым сведчыць той факт, што ў ім актыўна друкуюцца і вядучыя айчынныя навукоўцы, і замежныя прадстаўнікі навуковай экспертнай супольнасці (Расія, Кітай, Літва, Украіна, Казахстан, Нідэрланды, Арменія і інш.).

ISSN: 2413-6158

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродка масавай інфармацыі № 1766 ад 11 мая 2015 г., якое выдадзена Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Перыядычнасць выхаду – адзін раз у паўгоддзе (красавік, кастрычнік).

Галоўны рэдактар часопіса Ганковіч Таццяна Пятроўна (тел. +375 17 308 63 25).

Навуковы рэдактар часопіса - кандыдат юрыдычных навук Мароз Ігар Анатольевіч

Члены рэдакцыйнага савета:

Швед А. І. – доктар юрыдычных навук, дацэнт (старшыня рэдакцыйнага савета);
Данчанка А. А. – доктар медыцынскіх навук, прафесар (намеснік старшыні рэдакцыйнага савета);
Барчашвілі І. Ш. – акадэмік АЕН Казахстана, доктар юрыдычных навук, прафесар (Казахстан);
Войтаў І. В. – доктар тэхнічных навук;
Гучок А. Я. – доктар юрыдычных навук, дацэнт;
Казлоў У. Л. – доктар тэхнічных навук, прафесар;
Леановіч С. М. – доктар тэхнічных навук, прафесар;
Майліс Н. П. – заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі, заслужаны юрыст Расійскай Федэрацыі, доктар юрыдычных навук, прафесар (Расія);
Нікандраў В. М. – доктар біялагічных навук, прафесар;
Рэвінскі В. В. – доктар тэхнічных навук, дацэнт;
Расінская А. Р. – заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі, доктар юрыдычных навук, прафесар (Расія);
Рубіс А. С. – доктар юрыдычных навук, прафесар;
Скугарэўскі А. А. – доктар медыцынскіх навук, прафесар;
Смірнова С. А. – заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі, заслужаны юрыст Расійскай Федэрацыі, доктар юрыдычных навук, прафесар (Расія);
Цікавенка А. Г. – доктар юрыдычных навук, прафесар;
Усаў А. І. – доктар юрыдычных навук, прафесар (Расія);
Чучко В. А. – доктар медыцынскіх навук, прафесар;
Шабанаў В. Б. – доктар юрыдычных навук, прафесар;
Шакель Н. В. – кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Члены рэдакцыйнай калегіі часопіса:

Старшыня рэдакцыйнай калегіі: Волкаў А. А.;
Юрыдычныя навукі: Лашын А. М., Мароз І. А. (навуковы рэдактар);
Медыцынскія навукі: Анін Э. А., Гелда А. П., Герасімовіч А. І., Галубовіч В. В., Крылоў А. Ю., Кухнавец А. А., Аўсіюк Ю. А., Асцянка Ю. І., Цецюеў А. М.;
Тэхнічныя навукі: Еўмененка С. А., Залужный Г. І., Крывіцкі А. М.;
Іншыя навукі: Урублеўскі П. В., Котава С. А., Смольскі А. П.