Сімволіка Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь
Эмблема Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз
- Эмблема Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (далей – эмблема) з’яўляецца знакам адрознення дадзенага дзяржаўнага органа і знакам, які паказвае на прыналежнасць супрацоўнікаў, якія маюць спецыяльныя званні, або маёмасці да Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
- Выява эмблемы размяшчаецца на:
- Сцягу і флагу Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз;
- прадметах формы адзення, знаках адрознення па спецыяльных званнях і знаках адрознення супрацоўнікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз;
- друкаванай, сувенірнай, інфармацыйнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз і па яго заказе;
- афіцыйным інтэрнэт-сайце Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз;
- транспартных сродках Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз;
- узнагароднай халоднай зброі.
- Выява эмблемы можа змяшчацца ў службовых кабінетах Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і яго намеснікаў, начальнікаў тэрытарыяльных органаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, у зале пасяджэнняў калегіі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і іншых месцах, якія вызначаюцца Старшынём Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
- Дапускаецца адлюстраванне выявы эмблемы ў каляровым, чорна-белым і аб’ёмным варыянтах.
Сцяг Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз
- Сцяг Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (далей – Сцяг) – асаблівы ганаровы знак, які з’яўляецца знакам гонару, гераізму і славы, служыць напамінам пра вернасць Рэспубліцы Беларусь і яе народу, неабходнасць свята трымацца Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, бездакорна выконваць свае абавязкі.
- Сцяг уручаецца Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Сцяг захоўваецца за Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз на ўвесь час незалежна ад змены яго назвы. Змена назвы заносіцца ў Грамату Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая выдаецца пры ўручэнні Сцяга.
- У выпадку ліквідавання Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Сцяг і Грамата Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь перадаюцца на захоўванне ў дзяржаўную ўстанову “Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі”.
- Парадак вынасу, захоўвання і ўтрымання Сцяга вызначаецца Старшынём Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Флаг Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз
- Флаг Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным знакам.
- Флаг Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз усталёўваецца (вывешваецца) на яго будынках, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў і службовых кабінетах Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і яго намеснікаў, начальнікаў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, тэрытарыяльных органаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флага Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і іншых флагаў (сцягоў) іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года “Аб дзяржаўных знаках Рэспублікі Беларусь”.
- Флаг Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, грамадзянска-патрыятычных і культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.