Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь»
- 8 (017) 361-26-34, 8 (017) 361-28-83 (факс)
- 220033, г. Мінск, пр-т Партызанскі, д.2/5-3
- institut@sudexpert.gov.by
Гісторыя Інстытута
Гісторыя Інстытута пачалася з 2003 года, калі ў адпаведнасці з загадам Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз ад 28.08.2003 № 131 з 01.09.2003 функцыя падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў у галіне судовай медыцыны і судовай псіхіятрыі была перададзена створанаму ў якасці структурнага падраздзялення Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз установе адукацыі "Рэспубліканскі навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз" з правамі юрыдычнай асобы і 11.09.2003 г. зацверджаны Статут Рэспубліканскага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз.
У адпаведнасці з загадам Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз ад 21.10.2008 № 84 установа адукацыі "Рэспубліканскі навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз" быў перайменаваны ў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнай службы медыцынскіх. судовых экспертыз».
У Інстытуце былі створаны 2 кафедры:
• кафедра судовай медыцыны з курсам лабараторных даследаванняў рэчавых доказаў (з сакавіка 2016 года – кафедра судовай медыцыны);
• кафедра судовай псіхіятрыі з курсам судовай псіхалогіі (з сакавіка 2016 года – кафедра судовай псіхіятрыі і псіхалогіі).
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2013 г. № 202 быў створаны Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з гэтым Указам Інстытут быў перападпарадкаваны Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз і перайменаваны ў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь".
У верасні 2014 года створана кафедра крыміналістычных і тэхнічных экспертыз.
У сакавіку 2018 года на базе кафедры судовых крыміналістычных і тэхнічных экспертыз пачалі функцыянаваць 2 кафедры: кафедра судовых крыміналістычных экспертыз і кафедра судовых тэхнічных і спецыяльных экспертыз.
Задачы і функцыі
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь» з’яўляецца ўстановай дадатковай адукацыі дарослых, падначаленай Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, якая рэалізуе адны з яго асноўных задач па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі судовых экспертаў, навуковых работнікаў, а таксама іншых супрацоўнікаў у межах кампетэнцыі і навукова-метадычным забеспячэнні судова-экспертнай дзейнасці.
Інстытут па відзе ўстановы дадатковай адукацыі дарослых з’яўляецца інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, які рэалізуе адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дарослых, адукацыйныя праграмы пасляўніверсітэцкай адукацыі.
Асноўнай мэтай дзейнасці Інстытута з’яўляецца забеспячэнне патрэб Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь у высокакваліфікаваных кадрах, навукова-педагагічных і навуковых кадрах вышэйшай кваліфікацыі.
Асноўнымі задачамі Інстытута з’яўляюцца:
- рэалізацыя адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых:
- павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю;
- перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю;
- стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў;
- спецыяльнай падрыхтоўкі, неабходнай для займання асобных пасад;
- павышэння кваліфікацыі рабочых (служачых);
- перападрыхтоўкі рабочых (служачых);
- прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых);
- навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў, афіцэрскіх курсаў і іншых відаў навучальных курсаў);
- навучання ў арганізацыях;
- удасканалення магчымасцяў і здольнасцяў асобы;
- арганізацыя і правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у сферы судова-экспертнай дзейнасці.
На падставе ліцэнзіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці № 02100/511 Інстытут рэалізуе наступныя адукацыйныя праграмы:
- перападрыхтоўка кадраў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасцях:
- 9-09-1037-01 «Судовая медыцынская экспертыза»;
- 9-09-1037-02 «Судовая медыцынская псіхіятрычная экспертыза»;
- 9-09-1037-03 «Судовая медыцынская псіхалагічная экспертыза»;
- 9-09-1037-04 «Судовая медыцынская сэксалагічная экспертыза»;
- 9-09-1037-05 «Судовая медыцынская хімічная экспертыза»;
- 9-09-1037-06 «Судовая медыцынская біялагічная экспертыза»;
- 9-09-1037-07 «Судовая дактыласкапічная і трасалагічная экспертыза»;
- 9-09-1037-08 «Судовая балістычная экспертыза, экспертыза халоднай і кідальнай зброі»;
- 9-09-1037-09 «Судовая партрэтная і фотатэхнічная экспертыза»;
- 9-09-1037-10 «Судовая біялагічная i одаралагічная экспертыза»;
- 9-09-1037-11 «Судовая таваразнаўчая экспертыза»;
- 9-09-1037-12 «Судовая эканамічная экспертыза»;
- 9-09-1037-13 «Судовая фонаскапічная і лінгвістычная экспертыза»;
- 9-09-1037-14 «Судовая экспертыза матэрыялаў, рэчываў і вырабаў»;
- 9-09-1037-15 «Судовая мастацтвазнаўчая і культуралагічная экспертыза»;
- 9-09-1037-16 «Судовая экспертыза камп’ютарных сродкаў і тэхналогій, радыёэлектронных прылад»;
- 9-09-1037-17 «Судовая аўтатэхнічнай і аўтадарожная экспертыза»;
- 9-09-1037-18 «Судовая экспертыза ідэнтыфікацыйных маркіровачных пазначэнняў транспартных сродкаў»;
- 9-09-1037-19 «Судовая будаўніча-тэхнічная экспертыза»;
- 9-09-1037-20 «Судовая выбухова-тэхнічная і пажарна-тэхнічная экспертыза»;
- 9-09-1037-21 «Судовая почырказнаўчая экспертыза і тэхнічная экспертыза рэквізітаў дакументаў»;
- 9-09-1037-22 «Судовая тэхнічная экспертыза матэрыялаў дакументаў»;
- 1-99 01 71 «Судовая медыцынская экспертыза»;
- 1-99 01 72 «Судовая медыцынская псіхіятрычная экспертыза»;
- 1-99 01 73 «Судовая медыцынская псіхалагічная экспертыза»;
- 1-99 01 74 «Судовая медыцынская хімічная экспертыза»;
- 1-99 01 75 «Судовая медыцынская біялагічная экспертыза»;
- 1-99 01 76 «Судовая медыцынская сэксалагічная экспертыза»;
- 1-99 02 71 «Судовая дактыласкапічная і трасалагічная экспертыза»;
- 1-99 02 72 «Судовая балістычная экспертыза, экспертыза халоднай і кідальнай зброі»;
- 1-99 02 73 «Судовая почырказнаўчая экспертыза і тэхнічная экспертыза дакументаў»;
- 1-99 02 74 «Судовая партрэтная і фотатэхнічная экспертыза»;
- 1-99 02 75 «Судовая біялагічная экспертыза»;
- 1-99 02 76 «Судовая таваразнаўчая экспертыза»;
- 1-99 02 77 «Судовая эканамічная экспертыза»;
- 1-99 02 78 «Судовая фонаскапічная і лінгвістычная экспертыза»;
- 1-99 02 79 «Судовая экспертыза матэрыялаў, рэчываў і вырабаў»;
- 1-99 02 80 «Судовая мастацтвазнаўчая экспертыза»;
- 1-99 02 81 «Судовая экспертыза ідэнтыфікацыйных маркіровачных пазначэнняў транспартных сродкаў»;
- 1-99 03 71 «Судовая экспертыза камп’ютарных сродкаў і тэхналогій, радыёэлектронных прылад»;
- 1-99 03 72 «Судовая аўтатэхнічная і аўтадарожная экспертыза»;
- 1-99 03 73 «Судовая будаўніча-тэхнічная экспертыза»;
- 1-99 03 74 «Судовая выбухова-тэхнічная і пажарна-тэхнічная экспертыза».
Максімальная колькасць навучэнцаў у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі – 150 чалавек, у завочнай форме – 120 чалавек.
2. Павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў па профілях адукацыі, напрамках адукацыі:
- профіль адукацыі «Сацыяльныя навукі, журналістыка і інфармацыя», напрамкі адукацыі «Сацыяльныя і паводніцкія навукі», «Журналістыка і інфармацыя»;
- профіль адукацыі «Бізнес, кіраванне і права», напрамкі адукацыі «Бізнес і кіраванне», «Права»;
- профіль адукацыі «Натуральныя навукі, матэматыка і статыстыка», напрамак адукацыі «Статыстыка»;
- профіль адукацыі «Інжынерныя, апрацоўчыя і будаўнічыя галіны», напрамак адукацыі «Інжынерыя і інжынерная справа»;
- профіль адукацыі «Службы», напрамак адукацыі «Транспартныя, лагістычныя і паштовыя паслугі».
Максімальная колькасць навучэнцаў у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі – 120 чалавек, у завочнай форме – 80 чалавек.
У адпаведнасці са сваімі мэтамі і задачамі Інстытут у вызначаным заканадаўствам парадку акрамя адукацыйнай дзейнасці мае права на ажыццяўленне наступных відаў дзейнасці:
- дзейнасць па падрыхтоўцы матэрыялаў да друку і распаўсюджвання;
- выданне кніг, выданне газет, часопісаў і перыядычных публікацый, іншыя віды выдавецкай дзейнасці, не ўключаныя ў іншыя групоўкі;
- дзейнасць у галіне камп’ютарнага праграмавання;
- кансультацыйныя паслугі ў галіне камп’ютарных тэхналогій;
- навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, грамадскіх і гуманітарных навук;
- арганізацыя канферэнцый і прафесійных выстаў.
Дакументамі, якія даюць права на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці ў Інстытуце, з’яўляюцца:
- спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці №02100/511;
- пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы №0049856. Запіс аб дзяржаўнай рэгістрацыі (рэгістрацыйны нумар 190481753) занесеная Мінскім гарвыканкамам ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў 5 ліпеня 2013 году;
- сертыфікат № 0012951 аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі (загад Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі ад 12 сакавіка 2024 №80-і);
- сертыфікат № 0001983 аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі па спецыяльнасці (спецыяльнасцях) перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю (загад Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі ад 12 сакавіка 2024 №80-і);
Карысныя спасылкі
- Акт прыёмкі аказаных паслуг да дагавора (двухбаковы)
- Акт прыёмкі аказаных паслуг да дагавора (трохбаковы)
- Заяўка на залічэнне
- Дагавор аб аказанні паслуг пры рэалізацыі навучальных праграм на платнай аснове (двухбаковы)
- Дагавор аб аказанні паслуг пры рэалізацыі навучальных праграм на платнай аснове (трохбаковы)
- План арганізацыі навучання на платнай аснове асоб, якія ажыццяўляюць (маюць намер ажыццяўляць) судова-экспертную дзейнасць на 2023 год
Нарматыўныя дакументы
- Кодекс Республики Беларусь аб адукацыі
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 №293-З «Аб Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь»
- Пастанова Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз ад 9 лістапада 2020 г. № 11 «Аб ажыццяўленні дзейнасці па правядзенні судовых экспертыз на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі)
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2022 г. № 574 «Аб пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу
- Пералік спецыяльнасцей вышэйшай адукацыі, якія даюць магчымасць прэтэндаваць на асваенне зместу адукацыйных праграм перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў вышэйшай адукацыі па групе спецыяльнасцей «Судовая экспертыза» (вызначан пастановай Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2023 г. № 1 «Аб пераліку спецыяльнасцяў вышэйшай адукацыі»)
- Пералік спецыяльнасцей вышэйшай адукацыі, якія даюць магчымасць прэтэндаваць на прысваенне кваліфікацыі судовага эксперта па адпаведнаму віду (падвіду) судовай экспертызы, устаноўлены пастановай Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз ад 13 лістапада 2020 г. № 13 «Аб парадку правядзення атэстацыі на прысваенне (пацвярджэнне) кваліфікацыі судовага эксперта»
- Статут дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь» (вытрымкі)
- Правілы ўнутранага распарадку для слухачоў дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь