Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Тэлефон гарачай лініі па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, звязаных з дзейнасцю Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз: 8 (017) 308-61-04 (аддзел па арганізацыі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб).
Асабісты прыём вядзецца работнікамі аддзела ў працоўныя дні з 9.00 да 18.00 (абед: 13.00-14.00) па адрасе: 220073, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 43. Пры звароце на асабісты прыём неабходна прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу.
Разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. №498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» зацверджаны пералік дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, адказных за разгляд зваротаў па сутнасці ў асобных сферах жыццядзейнасці насельніцтва.
Звароты незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган ці іншую арганізацыю яны паступілі, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй у органах, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць і размяшчаюцца ў межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні, выкладзеныя ў зваротах.
Звароты выкладаюцца на беларускай ці рускай мове.
Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
- назву і (ці) адрас арганізацыі або пасаду і (ці) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выкладанне сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
- назву і (ці) адрас арганізацыі або пасаду і (ці) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты.
Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам.
Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.
Адкліканне звароту
У адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай заявы ці электроннай заявы.
У выпадку адклікання заяўнікам свайго звароту арганізацыя спыняе разгляд гэтага звароту па сутнасці без апавяшчэння аб гэтым заяўніка.
Заяўніку вяртаюцца арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту.
Калі пісьмовыя і (або) электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнню кіраўніка арганізацыі або асобы, упаўнаважанай ім падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.
Пасля размяшчэння на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт адказаў на звароты наступныя пісьмовыя і (або) электронныя звароты аналагічнага зместу не падлягаюць разгляду і адказы (паведамлення) на іх заяўнікам не накіроўваюцца.
У адпаведнасці з артыкулам 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» звароты разглядаюцца без спагнання платы.
Разам с тым выдаткі, панесеныя арганізацыямі ў сувязі з разглядам сістэматычна накіраваных (тры і больш разы на працягу года) неабгрунтаваных зваротаў у адну і тую ж арганізацыю ад аднаго і таго ж заяўніка, а таксама зваротаў, якія змяшчаюць загадзя ілжывыя звесткі (сумы, якія падлягаюць выплаце экспертам і іншым спецыялістам, якія прыцягваюцца да разгляду зваротаў, паштовыя выдаткі, выдаткі, звязаныя з выездам на месца разгляду звароту, і іншыя выдаткі, за выключэннем аплаты працоўнага часу работнікаў, якія разглядаюць звароты), могуць быць спагнаны з заяўнікаў у судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Падача заяўнікамі зваротаў, якія змяшчаюць паклёп ці абразы, або ўчыненне імі пры падачы і разглядзе зваротаў іншых супрацьпраўных дзеянняў цягнуць за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.