Фотатэхнічная экспертыза дакументаў
Аб’екты
- фотаздымкі, кінастужкі, негатывы, відэазапісы, фотаапараты, а таксама іншыя матэрыялы.
Задачы
- атаясамленне фота- і кінаапаратуры, лабараторнага абсталявання (павелічальнікаў, разакоў, рамак для кадравання);
- атаясамленне ўчасткаў мясцовасці, памяшканняў, прадметаў па негатывах і пазітывах, выявах на фотаздымках, кінастужцы ці відэазапісах;
- вызначэнне ўмоў здымкі і апрацоўкі фотаматэрыялаў;
- вызначэнне памераў аб’ектаў і адлегласцяў паміж імі;
- выяўленне фатаграфічнага мантажу і рэтушы, ідэнтыфікацыя негатываў і пазітываў па адбітках.
Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на экспертызу
Пры падачы відэазапісаў у заяве аб правядзенні экспертызы неабходна пазначаць, выява якога менавіта аб’екта з зафіксаваных на запісе з’яўляецца аб’ектам даследавання, а таксама зазначаць часавыя межы відэазапісу з адлюстраваннем выявы аб’екта, які падлягае даследаванню. У выпадку неабходнасці, у распараджэнне эксперта перадаецца адмысловае праграмнае забеспячэнне, неабходнае для прайгравання відэазапісаў.
Пры правядзенні на платнай аснове фотатэхнічных экспертыз вырашаюцца наступныя пытанні
- Ці ёсць прыкметы мантажу на прадстаўленых фотавыявах?
- Ці выраблены прадстаўленыя фотавыявы з выкарыстаннем аднаго і таго ж абсталявання?
- Ці адлюстраваны адзін і той жа аб’ект (прадмет) на прадстаўленых фотавыявах?