Будаўніча-тэхнічная экспертыза
Аб’екты
- будынкі, асобныя збудаванні, канструктыўныя элементы будынкаў, іх часткі, будаўнічыя матэрыялы і вырабы, будаўнічыя пляцоўкі;
- праектна-каштарысная дакументацыя на правядзенне будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых работ, акты прыёмкі будынкаў у эксплуатацыю, тэхнічныя пашпарты на ўведзеныя ў эксплуатацыю будынкі;
- дагаворы на выкананне будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых работ, акты прыёмкі выкананых работ, акты прыёмкі схаваных работ, журналы пааперацыйнага кантролю, праект правядзення работ, журнал правядзення работ, журнал аўтарскага нагляду;
- акты і рашэнні аб адвядзенні зямельнага ўчастка пад будаўніцтва і праектаванне аб’екта, архітэктурна-планавальнае заданне на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі;
- акты кантрольных абмераў, абследавання няякасна выкананых будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых работ;
- акты аб няшчасных выпадках і акты расследавання будаўнічых аварый, а таксама акты спецыяльнага ведамаснага расследавання, прадпісанні канкрэтных устаноў;
- іншая дакументацыя, у залежнасці ад акалічнасцяў справы, якая разглядаецца.
Задачы
- вызначэнне выдаткаў, якія адносяцца да матэрыяльнай шкоды, прычыненай будынку, збудаванню ў выніку падпалу, заліцця, выбуху ці іншага здарэння;
- вызначэнне варыянтаў падзелу домаўладання (жылога дома, зямельнага ўчастка) з улікам долей у праве ўласнасці, а таксама разлік грашовай кампенсацыі за адхіленне фактычна вылучаных долей ад долей у праве ўласнасці;
- вызначэнне адпаведнасці (неадпаведнасці) фактычных меж зямельнага ўчастка юрыдычным межам;
- вызначэнне вартасці аб’екта нерухомай маёмасці;
- вызначэнне аб’ёмаў, якасці, вартасці выкананых будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых работ;
- вызначэнне адпаведнасці вызначанага ініцыятарам прызначэння экспертызы фактычнага парадку выканання будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых работ патрабаванням аховы працы і тэхнікі бяспекі ў будаўніцтве;
- вызначэнне прычын надыходу аварый у працэсе выканання будаўніча-мантажных, рамонтна-будаўнічых работ ці ў працэсе эксплуатацыі будаўнічых аб’ектаў.
Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на экспертызу
Копіі дакументацыі, якая накіроўваецца на экспертызу, павінны быць чытэльнымі і засведчанымі.
Віды будаўніча-тэхнічных экспертыз і пытанні, якія вырашаюцца пры іх правядзенні
Будаўніча-тэхнічная экспертыза, звязаная з падзелам нерухомай маёмасціАб’екты: землеўпарадкавальныя дакументы, зямельныя ўчасткі, жылыя будынкі (домаўладанні), будынкі, збудаванні і інш.
Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні дадзенай экспертызы:
- Ці ёсць тэхнічная магчымасць падзелу жылога дома з улікам доляў у праве ўласнасці?
- Распрацаваць варыянты падзелу жылога дома з улікам доляў у праве ўласнасці.
- Вызначыць астаткавую вартасць асноўнага будынка і гаспадарчых пабудоў.
- Якая рыначная вартасць аднаго аб’екта нерухомай маёмасці ў складзе зямельнага ўчастка і ўсіх нерухомых паляпшэнняў, размешчаных на ім?
- Якая астаткавая вартасць частак домаўладання ў адпаведнасці з прапанаванымі варыянтамі падзелу?
- Вызначыць памер грашовай кампенсацыі за адхіленне ад доляў у праве ўласнасці.
- Вызначыць асноўны пералік работ па пераабсталяванні ў адпаведнасці з распрацаванымі варыянтамі падзелу жылога дома і вылічыць іх вартасць.
- Распрацаваць варыянты падзелу (парадку карыстання (валодання) зямельным участкам у адпаведнасці з прапанаванымі варыянтамі падзелу жылога дома, з улікам доляў у праве ўласнасці?
Аб’екты: землеўпарадкавальныя дакументы, межы зямельнага ўчастка.
Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні дадзенай экспертызы:
- Ці адпавядаюць юрыдычныя межы зямельных участкаў, пазначаныя ў зямельна-кадастравых планах да пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў адзіным дзяржаўным рэгістры, фактычным межам дадзеных зямельных участкаў, з пазначэннем на схеме месцазнаходжання будынкаў і канкрэтных адлегласцяў ад меж участкаў і будынкаў?
- Ці адпавядаюць фактычная мяжа, плошча і памеры зямельнага ўчастка прадстаўленым дакументам на дадзены участак, і калі не, то ў чым выяўляецца такая неадпаведнасць? За кошт якіх земляў узнікла выяўленая неадпаведнасць?
- Ці адпавядаюць фактычная мяжа, плошча і памер зямельнага ўчастка дагавору аб перадачы зямельнага ўчастка пад дом, праекту забудовы дома з планам зямельнага ўчастка, калі не, то ў чым гэта неадпаведнасць?
- Ці адпавядаюць на мясцовасці фактычныя лінейныя памеры меж, канфігурацыя і плошча часткі земляў садаводчага таварыства ў выглядзе дарогі (вуліцы), размешчанай паміж зямельнымі ўчасткамі, лінейным памерам меж, канфігурацыі і плошчы, пазначаным: а) у дзяржаўным акце на права пастаяннага карыстання зямлёй садаводчага таварыства? б) у праекце арганізацыі тэрыторыі садаводчага таварыства? Калі не, то ў чым выяўляецца дадзеная неадпаведнасць?
- Пазначыць схематычна, ці мае месца фактычнае зрушэнне ўчастка, і ў якім напрамку адносна становішча, якое названы ўчастак займаў на момант яго стварэння, пры пабудове паваротных пунктаў (каталога каардынатных пунктаў) меж названага зямельнага ўчастка адносна паваротных пунктаў (каталога каардынатных пунктаў) акружных меж садаводчага таварыства?
- Ці адпавядаюць фактычныя межы сумежных зямельных участкаў межам, вызначаным падчас землеўпарадкавальных работ?
- Ці адбылося змяншэнне плошчы зямельнага ўчастка за кошт змены меж з сумежным участкам уладальнікаў і наколькі зменшылася плошча?
Аб’екты: капітальныя будынкі, збудаванні і іх канструктыўныя элементы, якія пацярпелі ад пажару.
Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні дадзенай экспертызы:
- Вызначыць астаткавую вартасць будынка (збудавання), які пацярпеў (быў знішчаны) у выніку пажару па стане да пажару.
- Вызначыць астаткавую вартасць будынка (збудавання), які пацярпеў (быў знішчаны) у выніку пажару па стане пасля пажару.
- Вызначыць вартасць рамонтна-аднаўленчых работ, правядзенне якіх неабходна для ліквідацыі наступстваў пажару.
- Якая ступень фізічнага зносу асобных канструктыўных элементаў будынка на момант агляду? Якая велічыня фізічнага зносу будынка на момант агляду?
Заўвага: вызначэнне сумы шкоды (у выніку пажару, заліцця, крадзяжу будаўнічых матэрыялаў і канструкцый, нанясення іншай шкоды будаўнічым аб’ектам і інш.) не ўваходзіць у кола задач, якія вырашаюцца пры правядзенні будаўніча-тэхнічных экспертыз.
Будаўніча-тэхнічная экспертыза па пытаннях вызначэння вартасці рамонтна-аднаўленчых работ, звязаных з ліквідацыяй наступстваў заліццяАб’екты: капітальныя будынкі, кватэры, іх канструктыўныя элементы, якія пацярпелі ад заліцця, дэфектныя акты, акты абследавання па фактах заліцця.
Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні дадзенай экспертызы:
- Вызначыць вартасць рамонтна-аднаўленчых работ, неабходных для ліквідацыі пашкоджанняў пакрыццяў у кватэры ў выніку заліцця, зафіксаванага актам аб заліцці і дэфектным актам.
Аб’екты: праектная дакументацыя, праекты правядзення работ, праекты арганізацыі будаўніцтва, матэрыялы праверак, крымінальных спраў.
Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні дадзенай экспертызы:
- Ці магло адбыцца абвальванне будаўнічай канструкцыі па прычыне вызначанага дэфекту ў выглядзе адсутнасці арміравання канструкцыі ў выпадку павелічэння нагрузкі на будаўнічую канструкцыю ў адпаведнасці са схемай, прыведзенай у матэрыялах справы?
- Ці адпавядае вызначаны ў матэрыялах крымінальнай справы парадак правядзення работ, падчас якіх адбыўся няшчасны выпадак пры будаўніцтве аб’екта, патрабаванням праектнай дакументацыі і тэхнічным нарматыўным прававым актам (ТНПА), якія рэгламентуюць парадак правядзення работ, і калі не, то якія ёсць адступленні ад названых дакументаў?
1. Вызначэнне вінаватай асобы (асоб), арганізацый, у выніку дзеяння якой (якіх) адбыўся няшчасны выпадак, асобы, якая парушыла правілы тэхнікі бяспекі, не ўваходзіць у кола задач, якія вырашаюцца пры правядзенні будаўніча-тэхнічных экспертыз.
2. Будаўніча-тэхнічнай экспертызай разглядаюцца толькі пытанні, звязаныя з будаўнічымі і рамонтнымі працамі. Тэхніка бяспекі на вытворчасці, у быце не ўваходзіць у кола задач, якія вырашаюцца пры правядзенні будаўніча-тэхнічных экспертыз.
3. Вызначэнне прычын, умоў, акалічнасцяў і механізму няшчаснага выпадку, які адбыўся, а таксама вызначэнне прычыннай сувязі паміж адступленнямі ад спецыяльных правіл (калі такія мелі месца) і наступствамі (няшчасным выпадкам), якія насталі, не ўваходзіць у кола задач, якія вырашаюцца пры правядзенні будаўніча-тэхнічнай экспертызы.
Будаўніча-тэхнічная экспертыза па пытаннях вызначэння аб’ёмаў, вартасці і якасці выкананых мантажных і рамонтна-будаўнічых работ
Аб’екты: капітальныя будынкі, збудаванні і іх канструктыўныя элементы, праектна-каштарысная дакументацыя, выканаўчая дакументацыя.
Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні дадзенай экспертызы:
- Ці адпавядае патрабаванням праектнай дакументацыі і патрабаванням ТНПА якасць выкананых будаўніча-мантажных (рамонтна-будаўнічых) работ?
- Ці маглі выяўленыя дэфекты ўтварыцца падчас эксплуатацыі аб’екта, або з’яўляюцца вынікам няякасна выкананых работ?
- Ці ёсць неадпаведнасці аб’ёмаў работ, адзначаных у актах здачы-прыёмкі, і фактычна выкананых работ на аб’екце?
- Якая вартасць будаўніча-мантажных работ, уключаных у акты здачы-прыёмкі, але фактычна не выкананых на аб’екце?
- Вызначыць вартасць работ, адзначаных у акце здачы-прыёмкі, з улікам аб’ёмаў фактычна выкананых работ.
Аб’екты: капітальныя будынкі, збудаванні, не завершаныя будаўніцтвам аб’екты, ізаляваныя памяшканні, машына-месцы.
Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні дадзенай экспертызы:
- Якая рыначная вартасць аднаго аб’екта нерухомай маёмасці ў складзе зямельнага ўчастка і жылога дома з будынкамі, якія прылягаюць да яго, і прасторава аддзеленымі ад яго гаспадарчымі пабудовамі па стане і ў цэнах на дзень агляду (або ў цэнах на дзень давання заключэння)?
- Якая рыначная вартасць ізаляванага памяшкання (кватэры) па стане і ў цэнах на дзень агляду (або ў цэнах на дзень давання заключэння)?
- Якая рыначная вартасць зямельнага ўчастка па стане і ў цэнах на дзень агляду (або ў цэнах на дзень давання заключэння)?
- Вызначыць астаткавую вартасць аднакватэрнага жылога дома і гаспадарчых пабудоў у цэнах на ... з улікам тэхнічнага стану на ... (або ў цэнах на дзень агляду і інш.).
- Вызначыць астаткавую вартасць аднакватэрнага жылога дома і гаспадарчых пабудоў у цэнах на дзень давання заключэння з улікам тэхнічнага стану на ... (або ў цэнах на дзень агляду і г. д.).
- Вызначыць астаткавую вартасць аднакватэрнага жылога дома і гаспадарчых пабудоў, у цэнах на ... з улікам тэхнічнага стану на ... (або ў цэнах на першы дзень іншага месяца і года і г. д.).