Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Экспертыза халоднай і кідальнай зброі

Аб’екты

  • клінковая зброя (нажы, шашкі, шаблі, мячы і інш.), зброя ўдарна-раздрабняльнага дзеяння (кастэты, нунчаку, дубінкі, кісцяні і інш.), вырабы гаспадарча-бытавога прызначэння, якія маюць падабенства па канструктыўных прыкметах з халоднай зброяй (дэкаратыўныя і сувенірныя вырабы і інш.), спартыўныя і паляўнічыя лукі і арбалеты, якія з’яўляюцца кідальнай зброяй, прадметы і вырабы, канструктыўна падобныя па выглядзе і пабудове да кідальнай зброі, іншыя аб’екты невядомага прызначэння.

Задачы

  • вызначэнне прыналежнасці аб’ектаў даследавання да халоднай і кідальнай зброі ці вырабаў гаспадарча-бытавога прызначэння;
  • вызначэнне іх віду і тыпу, а таксама спосабу вырабу;
  • аднясенне аб’ектаў даследавання да пэўных тыпаў зброі ці вырабаў гаспадарча-бытавога прызначэння.

Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на экспертызу

  • Забеспячэнне захаванасці аб’ектаў у тым выглядзе, у якім яны былі выяўлены.
  • Забараняецца разбіраць і змазваць аб’екты.
  • Забараняецца здымаць/усталёўваць цеціву.
  • Упакоўка павінна забяспечваць захаванасць аб’ектаў, засцерагаючы іх ад шаравання і ўдараў адно аб аднаго, аб іншыя аб’екты і знадворныя прадметы.

Пры правядзенні на платнай аснове экспертыз халоднай і кідальнай зброі вырашаюцца наступныя пытанні

  • Ці належыць прадстаўлены выраб да катэгорыі халоднай зброі?
  • Ці належыць прадстаўлены выраб да катэгорыі кідальнай зброі?
  • Якая сіла нацягнення цецівы лука (арбалета)? (для кідальнай зброі)

Тэлефон для сувязі: 8 (017) 308-61-47, 8 (017) 202-76-72, 8 (017) 308-62-54