Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Аўтатаваразнаўчая экспертыза

Аб’екты

  • пасведчанне аб рэгістрацыі аўтатранспартнага сродку (ТС), тэхнічны пашпарт на ТС і іншыя праваўстаноўчыя дакументы на ТС, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць тэхнічны стан ТС, дадзеныя аб яго тэхнічным абслугоўванні і рамонтах, ТС;
  • дэталі і часткі ТС.

Задачы

  • вызначэнне маркі, мадэлі, тыпу (прызначэння) ТС і абсталявання; даты выпуску ТС і абсталявання; прабегу (напрацоўкі) і агульнага тэхнічнага стану ТС і абсталявання; камплектнасці ТС і абсталявання; прыналежнасці вузлоў, агрэгатаў, дэталяў ТС (калі для гэтага не патрабуецца правядзенне экспертызы іншага роду ці віду); пашкоджанняў, дэфектаў, няспраўнасцяў ТС і абсталявання;
  • ідэнтыфікацыя ТС і абсталявання, калі для гэтага не патрабуецца правядзенне экспертызы іншага роду ці віду;
  • праверка адпаведнасці тыпу, маркі, мадэлі, даты выпуску, тэхнічных характарыстык ТС і абсталявання даным, адзначаным у тэхнічным пашпарце ці іншай суправаджальнай дакументацыі, калі для такой праверкі не патрабуецца правядзенне экспертызы іншага роду ці віду;
  • праверка даных аб тэхнічным стане і наяўнасць пашкоджанняў ТС, калі для такой праверкі не патрабуецца правядзенне экспертызы іншага роду ці віду;
  • вызначэнне характару пашкоджанняў ТС і спосабаў іх ліквідацыі;
  • вызначэнне вартасці аднаўленчых работ;
  • вызначэнне цаны запасных частак;
  • вызначэнне цаны ТС;
  • вызначэнне памеру страты таварнай вартасці;
  • ацэнка якасці вырабу і рамонту ТС;
  • праверка адпаведнасці разліку выдаткаў на аднаўленне ТС паводле дзеючых нарматываў на такога кшталту працы.

Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на экспертызу

Для правядзення даследавання неабходна прадставіць:

  • транспартны сродак (вузлы і агрэгаты) у чыстым выглядзе;
  • тэхнічны пашпарт ці іншыя дакументы, пры адсутнасці рэгістрацыйных дакументаў дапускаецца выкарыстоўваць даныя даведкі-рахунку, дагавора куплі-продажу ці кантракта на пастаўку ТС.

Пры немагчымасці даставіць транспартны сродак неабходна арганізаваць выезд эксперта на месца стаянкі ТС. Пры гэтым забяспечыць умовы для правядзення агляду ТС (свабодны падыход, асвятленне, магчымасць агляду знізу і інш.).

Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні аўтатаваразнаўчай экспертызы

  • Якая астаткавая (сапраўдная) вартасць ТС, дзярж.нумар …, № кузава …, тып кузава …, аб’ём … куб.см, тып рухавіка …, з улікам адсотка зносу і цэн на дзень правядзення экспертызы?
  • Якая астаткавая (сапраўдная) вартасць ТС, дзярж.нумар …, № кузава …, тып кузава …, аб’ём …куб.см, тып рухавіка …, з улікам адсотка зносу і цэн на «дд.мм.гг.» (момант здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, момант здзяйснення ДТЗ, момант скасавання шлюбу, момант набыцця ТС …)?
  • Якая астаткавая (сапраўдная) вартасць частак і дэталяў ТС на «дд.мм.гг.»?
  • Якая астаткавая (сапраўдная) вартасць аўтамабіля (прычэпа, шын, акумулятара і інш.), рэг.нумар  (тып кузава, аб’ём куб.см, тып рухавіка), з улікам адсотка зносу і цэн на дзень ДТЗ?
  • Ці адпавядае праведзены аднаўленчы рамонт ТС, дзярж.нумар … (тып кузава, аб’ём куб.см, тып рухавіка) на СТА «…» згодна з заказам-нарадам № … ад (чысло, месяц, год), патрабаванням дзеючых тэхнічных нарматыўных прававых актаў па вызначэнні вартасці ТС?
  • Якая вартасць прыдатных рэштак аўтамабіля (прычэпа), рэг.нумар … (тып кузава, аб’ём куб.см, тып рухавіка), у цэнах на «дд.мм.гг.»?
  • Якая вартасць аднаўленчага рамонту ТС, пашкоджанага ў выніку ДТЗ, якое адбылося «дд.мм.гг.», з улікам адсотка зносу частак ТС, дэфектаў эксплуатацыі, на момант здзяйснення ДТЗ і (ці) на дзень правядзення экспертызы?
  • Ці якасна праведзены аднаўленчы рамонт ТС, дзярж.нумар … (тып кузава, аб’ём куб.см, тып рухавіка) на СТА «…» паводле дзеючых нарматываў, якія рэгламентуюць такога кшталту працы?
  • Ці эканамічна мэтазгодна аднаўляць ТС, дзярж. нумар … (тып кузава, аб’ём куб.см, тып рухавіка), пашкоджаны ў выніку ДТЗ, здзейсненага «дд.мм.гг.» )?

Кола пытанняў, якія могуць вырашацца аўтатаваразнаўчай экспертызай, не абмяжоўваецца толькі вартаснымі рамкамі.

Тэлефон для сувязі: 8 (017) 308-62-57, 8 (017) 308-61-53

(Да дадзенага выгляду экспертызы не адносіцца даследаванне VIN аўтамабіляў)