Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Гісталагічная экспертыза

Прадмет

Прадметам судова-гісталагічнай экспертызы з’яўляецца вывучэнне асаблівасцяў пашкоджанняў органаў і тканак на мікраскапічным узроўні з ужываннем спецыяльных метадаў і методык даследавання з вырабам гісталагічных прэпаратаў.

Аб’екты

  • пасляаперацыйны і біяпсійны матэрыял ад жывых асоб; унутраныя органы трупа; кроў з левага жалудачка сэрца; вада з вадаёмаў; медыцынскія дакументы.

Задачы

  • вызначэнне наяўнасці і ацэнка паталагічных змен у органах і тканках, абумоўленых гвалтоўнымі ўздзеяннямі ці захворваннямі;
  • вызначэнне прыжыццёвасці і даўнасці пашкоджанняў;
  • выяўленне дыятомавага планктону ў органах, у крыві з левага жалудачка сэрца, вадзе з вадаёмаў (пры ўтапленні).