Таваразнаўчая экспертыза
Аб’екты
- нехарчовыя тавары народнага спажывання, дакументы, упакоўка і тара.
Задачы
- вызначэнне групавой прыналежнасці тавараў (вызначэнне групы, віду, гатунку, камплектнасці);
- вызначэнне прыналежнасці асобных адзінак ці мностваў тавару да адной групы (маркі, мадэлі, артыкулу, тыпу, віду);
- вызначэнне адпаведнасці (неадпаведнасці) якасці прадукцыі патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў, сертыфікату якасці або эталонам – узорам (за выключэннем бытавых складанатэхнічных тавараў);
- вызначэнне адпаведнасці (неадпаведнасці) фактычных характарыстык якасці тавару маркіровачным знакам, зафіксаваным на цэтліку, этыкетцы;
- вызначэнне адпаведнасці (неадпаведнасці) фактычных таварных уласцівасцяў тавару паказчыкам якасці, якія змяшчаюцца ў суправаджальных дакументах на яго рэалізацыю;
- вызначэнне адпаведнасці (неадпаведнасці) упакоўкі, умоў транспартавання, тэрмінаў і ўмоў захоўвання патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
- вызначэнне сутнасці змены якасці прадукцыі – вызначэнне наяўнасці дэфектаў, прычын іх узнікнення і іх уплыву на якасць тавару (за выключэннем бытавых складанатэхнічных тавараў);
- вызначэнне ўзроўню зніжэння спажывецкіх уласцівасцяў тавару пасля пажару, заліцця вадой (падмочкі), механічных пашкоджанняў і эксплуатацыі;
- вызначэнне вартасці вырабу (першапачатковай, астаткавай з улікам адсотка страты якасці з прычыны фізічнага зносу, псавання, пашкоджання і іншых прычын).
Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на экспертызу
Пры пастаноўцы пытанняў на вырашэнне таваразнаўчай экспертызы варта ўлічваць, што эксперты-таваразнаўцы кіруюцца нарматыўнымі дакументамі, якія дзейнічалі ў цікавячы перыяд, а не ў момант пачатку правядзення экспертызы.
Экспертныя даследаванні засноўваюцца на ведах комплексу прыкмет вырабаў для даследавання. Таму пры напісанні заявы аб правядзенні экспертызы неабходна паведамляць пра акалічнасці, у выніку якіх маглі адбыцца змены ў выглядзе, а таксама ў тэхналогіі вытворчасці аб’екта даследавання. У некаторых выпадках неабходна прыкладаць першасныя ўліковыя дакументы да матэрыялаў для даследавання, бо ў іх адлюстроўваюцца стан, рух, змена якасці тавару, колькасныя і якасныя паказчыкі.
Акрамя першасных дакументаў эксперт можа выкарыстоўваць заключэнні іншых спецыялістаў і іншыя дакументы ў той частцы, якая характарызуе колькасныя і якасныя паказчыкі.
Падрыхтоўка аб’ектаў пры перадачы для правядзення экспертызы павінна забяспечыць захаванасць саміх аб’ектаў, а таксама дапаможных матэрыялаў (упакоўка, тара, у якіх транспартуецца і захоўваецца тавар, узоры-эталоны, падвесныя цэтлікі з маркіравальнымі данымі і інш.). Накіроўваць на даследаванне вынятыя тавары неабходна ў тым выглядзе і колькасці, у якім яны выяўлены, бо ў таваразнаўчай экспертызе пераважае ўжыванне безупыннага метаду даследавання.
Вырашэнне некаторых пытанняў пра тавары магчыма толькі супольнымі даследаваннямі экспертаў сумежных спецыяльнасцяў, што патрабуе правядзення комплексных экспертыз. Так, вызначэнне відавой прыналежнасці тавараў, колькасці і якасці, памеру, камплектнасці, складу, вызначэнне супадзенняў (адрозненняў) індывідуальных асаблівасцяў вырабаў, прычыны утварэння дэфектаў, вызначэнне вартасці нярэдка становіцца магчымым у выніку правядзенні комплексных таваразнаўчай, тэхналагічнай, матэрыялазнаўчай, гемалагічнай і іншых экспертыз.
Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні таваразнаўчай экспертызы
- якія марка, мадэль, прадпрыемства-вытворца, прызначэнне (вобласць ужывання) прадстаўленых на даследаванне вырабаў?
- ці адпавядаюць фактычныя характарыстыкі вырабаў (гатунак, памерныя даныя і інш.) маркіравальным знакам, пазначаным на цэтліку, этыкетцы?
- як можа быць расшыфравана маркіраванне прапанаванага тавару? Што азначаюць наяўныя знакі, лічбы і літары?
- ці адпавядаюць даныя маркіравання фактычным даным тавару (колькасным і якасным паказчыкам)?
- ці адпавядаюць маркіравальныя даныя на цэтліках, этыкетках патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў?
- ці адпавядаюць паказчыкі якасці вырабаў зацверджанаму эталону-ўзору?
- ці адпавядае фактычная якасць вырабаў патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў, вызначаным для гэтага віду тавару?
- ці адпавядае ўпакоўка тавару патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў?
- ці адпавядалі ўмовы захоўвання патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў?
- ці адпавядалі ўмовы, у якіх транспартаваўся тавар, патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў?
- ці ёсць на вырабе дэфекты і якія прычыны іх утварэння?
- якая астаткавая вартасць вырабу?
- якая сума страты вартасці вырабаў ад пашкоджанняў, утвораных у выніку механічных уздзеянняў, заліцця, пажару?