Экспертыза шкла і вырабаў з яго

Прадмет
Прадметам экспертызы шкла і вырабаў з яго з’яўляюцца фактычныя даныя, якія высвятляюцца і сведчаць аб сувязі з падзеяй здарэння, якая расследуецца, канкрэтных аб’ектаў шкла і вырабаў з яго.
Аб’ект
- шкляныя вырабы і іх фрагменты; аскепкі і часцінкі шкла, вынятыя як у чыстым выглядзе, так і на прадметах-носьбітах (прадметы побыту, адзення і інш.).
Задачы
- выяўленне часцінак шкла, параўнанне шкла і вырабаў з яго.