Біялагічная экспертыза
Аб’екты
- сляды біялагічнага паходжання, утвораныя крывёй, спермай, потам, слінай, клеткамі эпітэлію, вагінальнымі выдзяленнямі, мачой. Да іх належаць таксама валасы, органы і тканкі чалавечага арганізма, косткі і іх фрагменты. Крыніцай слядоў біялагічнага паходжання з’яўляецца цела чалавека, яго органы.
Задачы
- ідэнтыфікацыйныя;
- дыягнастычныя;
- класіфікацыйныя.
Ідэнтыфікацыйныя задачы – вызначэнне відавой прыналежнасці слядоў біялагічнага паходжання.
Дыягнастычныя задачы – рэканструкцыйныя (наяўнасць слядоў).
Класіфікацыйныя задачы – аднясенне прадстаўленых аб’ектаў да пэўнага агульнапрынятага класа.
Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні біялагічнай экспертызы
Біялагічная экспертыза крыві- Ці ёсць на прадстаўленых для даследавання аб’ектах сляды крыві?
- Якая яе відавая прыналежнасць?
- Ці ёсць на прадстаўленых для даследавання прадметах сперма?
- Ці ёсць сліна на прадстаўленых для даследавання прадметах? (пытанне пра наяўнасць сліны на недакурках не вырашаецца).