Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Экспертыза вадкасцяў са змяшчэннем спірту

Прадмет

Прадметам экспертызы вадкасцяў са змяшчэннем спірту з’яўляецца вызначэнне асноўнага хімічнага складу вадкасцяў са змяшчэннем спірту і аднясенне іх да пэўнага віду.

Аб’екты

  • вадкасці са змяшчэннем спірту завадскога (прамысловага) вырабу, вадкасці са змяшчэннем спірту хатняга (саматужнага) вырабу.

Задачы

  • вызначэнне відавой і групавой прыналежнасці вадкасцяў са змяшчэннем спірту.

Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на экспертызу

Аб’ём вадкасці для экспертызы (пры неабходнасці вызначэння колькасці этылавага спірту) павінен складаць не менш за 0,5 л. Аб’екты павінны прадстаўляцца ў герметычна закрытай тары.

Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні экспертызы вадкасцяў са змяшчэннем спірту

  • Ці з’яўляецца прадстаўленая на даследаванне вадкасць вадкасцю са змяшчэннем спірту (ці мае ў сваім складзе этылавы спірт)?
  • Калі так, то якая колькасць этылавага спірту ў вадкасці?
  • Ці з’яўляецца прадстаўленая на даследаванне вадкасць самагонкай, брагай?

Асаблівасці

Вызначэнне прыдатнасці прадукцыі для спажывання, вызначэнне наяўнасці ў ёй рэчываў (у тым ліку ядавітых і атрутных), якія могуць прычыніць шкоду здароўю чалавека, з’яўляецца прэрагатывай спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя.

Вызначэнне адпаведнасці вадкасцяў са змяшчэннем спірту завадскога (прамысловага) вырабу патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў (ДАСТ, СТБ, ТУ) праводзіцца ў акрэдытаваных лабараторыях Дзяржстандарта, Мінздароўя і НПЦ па харчаванні НАН Беларусі.