Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Фотатэхнічная экспертыза дакументаў

Прадмет

Прадметам фотатэхнічнай экспертызы з’яўляецца інфармацыя, якая высвятляецца ў выніку даследавання фотаздымкаў, тэхнічных сродкаў і матэрыялаў, якія ўжываюцца для іх вырабу і дазваляюць вызначыць акалічнасці атрымання выявы, а таксама вызначэнне памераў адлюстраваных на здымках прадметаў і адлегласцяў паміж імі, атаясамленне адлюстраваных на фотаздымку аб’ектаў (памяшканні, участкі мясцовасці і прадметы іншых аб’ектаў, у выпадку калі гэта не з’яўляецца аб’ектамі экспертыз іншага класа ці роду).

Аб’екты

  • фотаздымкі;
  • кінастужкі;
  • негатывы;
  • відэазапісы;
  • фотаапараты;
  • матэрыялы справы.

Задачы

  • атаясамленне фота- і кінаапаратуры, лабараторнага абсталявання (павелічальнікаў, разакоў, рамак для кадравання);
  • атаясамленне ўчасткаў мясцовасці, памяшканняў, прадметаў (калі гэта не адносіцца да кампетэнцыі іншых экспертаў) па негатывах і пазітывах, выявах на фотаздымках, кінастужцы ці відэазапісах;
  • вызначэнне ўмоў здымкі і апрацоўкі фотаматэрыялаў;
  • вызначэнне памераў аб’ектаў і адлегласцяў паміж імі;
  • выяўленне фатаграфічнага мантажу і рэтушы;
  • ідэнтыфікацыя негатываў і пазітываў па адбітках.