Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Экспертыза радыёэлектронных прылад і электрабытавой тэхнікі

Аб’екты

  • мабільныя тэлефоны, прылады для працы з праграмным забеспячэннем мабільнага тэлефона, электралавільныя прылады (электравуды), радыётэхнічныя прылады для разблакавання аўтамабільных сігналізацый і імабілайзераў (прылад, прызначаных для блакавання працы рухавіка аўтамабіля), скануючыя радыёпрыёмнікі, індыкатары электрамагнітнага поля, пастаноўшчыкі радыёперашкод, металашукальнікі;
  • планшэты, смартфоны;
  • радыёэлектронныя засцерагальна-выканаўчыя механізмы самаробных выбуховых прылад;
  • прыёма-перадавальная радыёапаратура (радыёстанцыі, радыёпрыёмнікі і інш.), радыётэхнічныя прылады з не вызначанымі абласцямі ўжывання, вузлы, блокі і асобныя платы радыётэхнічных прылад.

Задачы

Задачы: высвятленне прызначэння, працаздольнасці, вызначэнне тэхнічных характарыстык і спосабу вырабу радыёэлектроннай прылады. У выпадку даследавання некалькіх аб’ектаў ці комплексу прылад вызначаецца магчымасць іх сумеснай працы. Выяўленне неабходнай інфармацыі ў памяці мабільных прылад.

Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на экспертызу

Пры даследаванні мабільных тэлефонаў узнікае неабходнасць прагляду, капіявання і аднаўлення выдаленай інфармацыі, якая знаходзіцца ва ўбудаванай памяці тэлефона, або ва ўсталяваных у яго карце памяці і SIM-карце. З той прычыны, што захаваная інфармацыя ў памяці тэлефона, карце памяці і SIM-карце часта ўзаемазвязаная, то пры выняцці мабільнага тэлефона неабходна:

  • не парушаць камплектнасць тэлефона (не вымаць з яго SIM-карту і карту памяці);
  • не выключаць мабільны тэлефон, калі невядомы PIN-код;
  • пры наяўнасці ўсталяванага карыстальніцкага пароля ў мабільным тэлефоне паспрабаваць высветліць яго ва ўладальніка і паведаміць эксперту;
  • пры выняцці неўсталяваных у тэлефон SIM-карт не спрабаваць самастойна прагледзець інфармацыю з дапамогай якіх-небудзь прылад чытання SIM-карт ці мабільных тэлефонаў, бо гэта можа прывесці да змены і страты часткі карыстальніцкай інфармацыі.
Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні экспертызы мабільных тэлефонаў, SIM-карт і карт памяці
  • пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці прашу скапіяваць інфармацыю (у тым ліку раней выдаленую), якая змяшчаецца ў памяці мабільнага тэлефона, а таксама на ўсталяваных у ім SIM-карце і карце памяці і прадставіць яе на асобным носьбіце (кампакт-дыску)?
  • прашу прадставіць інфармацыю з баз даных праграмнага забеспячэння, прызначанага для сувязі абанентаў з дапамогай сеткі Інтэрнэт (напрыклад, “Skype”, “Viber” і інш.).
  • ці супадае нумар IMEI на корпусе прадстаўленага для даследавання тэлефона з нумарам IMEI, які знаходзіцца ў памяці дадзенага тэлефона?
Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні экспертызы электралавільных прылад
  • Ці з’яўляюцца прадстаўленыя для даследавання прадметы (прылады) прыладай лоўлі рыбы (ці яе часткамі), прынцып працы якой заснаваны на выкарыстанні электрамагнітнага поля?
  • Ці знаходзяцца гэтыя прадметы (прылады) у працаздольным стане? Калі так, то якія іх асноўныя тэхнічныя характарыстыкі?
Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні экспертызы прыёма-перадавальных прылад
  • Чым з’яўляюцца прадстаўленыя для даследавання прылады?
  • Ці знаходзяцца дадзеныя прылады ў працаздольным стане? Калі так, то якія іх асноўныя тэхнічныя характарыстыкі?
  • Ці магчыма сумесная праца дадзеных прылад?
  • Прамысловым ці самаробным спосабам выраблены прадстаўленыя для даследавання прылады? Калі прамысловым, то ці ёсць у іх змены ці дапрацоўкі, выкананыя самаробным спосабам?

Заўвага. Пры даследаванні інфармацыі ў памяці мабільных тэлефонаў (SIM-карт і карты памяці) праводзіцца яе капіяванне, а таксама аднаўленне выдаленай інфармацыі. Заказчыку даследавання заўсёды перадаецца найбольш поўны змест памяці прылады, якая даследуецца, аднак варта ўлічыць, што праз вялікі спектр існых мабільных тэлефонаў абсталяванне, якое маюць у сваім распараджэнні эксперты, не заўсёды можа аднавіць выдаленую і/ці скапіяваць змешчаную ў памяці мабільнага тэлефона інфармацыю. Таксама ж часта праблематычна скапіяваць і/ці аднавіць інфармацыю, якая тычыцца працы ў сетцы Інтэрнэт з дапамогай розных дадаткаў.

Заўвага. У аддзеле экспертыз радыёэлектронных прылад і электрабытавых прыбораў галоўнага ўпраўлення тэхнічных экспертыз цэнтральнага апарату Дзяржаўнага камітэта таксама праводзіцца экспертыза электрабытавой тэхнікі.

Экспертыза электрабытавой тэхнікі – гэта даследаванне, мэтамі якога з’яўляюцца:

  • вызначэнне тэхнічнага стану тэхнікі;
  • выяўленне дэфектаў;
  • вызначэнне прычыны ўзнікнення няспраўнасці, дэфекту ці браку.

Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні экспертызы электрабытавой тэхнікі

  • Ці мае прадстаўлены аб’ект даследавання дэфекты, заяўленыя карыстальнікам? Калі мае, то ці магчыма вызначыць, які характар носяць выяўленыя дэфекты (вытворчы эксплуатацыйны, які з’явіўся пры транспартаванні, выкліканы няправільным захоўваннем, эксплуатацыяй ці зменай канструкцыі пры рамонце)?
  • Ці можа аб’ект даследавання выкарыстоўвацца па прызначэнні пры наяўнасці заяўленых карыстальнікам дэфектаў?
  • Ці могуць выяўленыя дэфекты аб’екта даследавання быць выпраўленымі?
  • Ці мае аб’ект даследавання сляды рамонтных работ?
  • Ці з’яўляецца дадзены выраб новым ці ён ужо знаходзіўся ў эксплуатацыі?
  • Ці ёсць у аб’екце даследавання ўнесеныя самаробным спосабам змены, пераробкі ў вузлах і дэталях?
  • Ці адпавядаюць рэальныя тэхнічныя характарыстыкі і параметры аб’екта даследавання заяўленым заводам вытворцам?
  • Да якога тыпу (маркі, мадэлі) належыць аб’ект даследавання? Якія яго тэхнічныя характарыстыкі і параметры?

Тэлефон для сувязі: 8 (017) 308-62-31, 8 (017) 308-64-418 (017) 308-64-50