участак дарогі на месцы здарэння, участкі руху транспартнага сродку, якія непасрэдна прылягаюць да яго, элементы транспартнага сродку, якія ўзаемадзейнічаюць з дарогай.
Задачы
даследаванне дарожных умоў, у якіх адбылося ДТЗ, з мэтай вызначэння счэпных якасцяў і роўнасці праезнай часткі дарогі; адпаведнасці счэпных якасцяў і роўнасці праезнай часткі дарогі патрабаванням нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі; адпаведнасці дыслакацыі дарожных знакаў, разметкі і ўладкавання дарогі патрабаванням нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі; прычыннай сувязі паміж незадавальняльным станам дарогі і падзеяй ДТЗ; адпаведнасці аб’ёму матэрыялу, укладзенага ў пакрыццё (участка аўтамабільнай дарогі, стаянкі, пляцоўкі і інш.), пазначанага ў праектна-каштарыснай дакументацыі (на сённяшні дзень з прыцягненнем пабочных арганізацый).
Пытанні, якія вырашаюцца аўтадарожнай экспертызай
Ці адпавядае каэфіцыент счаплення праезнай часткі ў месцы ДТЗ, якое разглядаецца, патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў (ТНПА)?
Ці адпавядае роўнасць праезнай часткі ў месцы ДТЗ, якое разглядаецца, патрабаванням ТНПА?
Ці адпавядаюць геаметрычныя параметры аўтамабільнай дарогі (радыусы крывых у плане, пакаты і інш.) у месцы ДТЗ, якое разглядаецца, патрабаванням ТНПА?
Ці адпавядае расстаноўка ТСАДР (тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху) (дарожная разметка, дарожныя знакі, дарожныя агароджы) у месцы ДТЗ, якое разглядаецца, патрабаванням ТНПА?
Якая колькасць матэрыялу (асфальтабетону, цэментабетону, друзу, жвіру, пясчана-жвіровай сумесі, пяску і інш.) была пакладзена ў пакрыццё ўчастка аўтамабільнай дарогі (стаянкі, пляцоўкі і інш.)?