Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Трасалагічная экспертыза

Прадмет

Прадметам трасалагічнай экспертызы з’яўляецца вывучэнне розных слядоў з мэтай вызначэння аб’екта, які іх пакінуў, і вызначэнне механізму (умоў) утварэння слядоў.

Аб’екты

  • сляды чалавека (сляды ног, сляды абутку, сляды адзення, сляды скурных пакроваў і частак цела, сляды зубоў і як асобны самастойны від сляды рук і сляды босых ног чалавека, то бок дактыласкапічная экспертыза ў дадзеным раздзеле не разглядаецца);
  • механаскапія (сляды прылад узлому і інструментаў, сляды вытворчых механізмаў, вырабы масавай вытворчасці, замыкальныя механізмы і запорна-пламбавальныя прылады);
  • пашкоджанні на адзенні (выключаючы агнястрэльныя пашкоджанні, пашкоджанні, утвораныя ў выніку ўжывання выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, пашкоджанні, утвораныя ў выніку ўздзеяння аб’ёмнага выбуху, а таксама ў выніку жыццядзейнасці біялагічных арганізмаў);
  • транспартна-трасалагічныя (пашкоджанні на адзенні, прычыненыя ў выніку ДТЗ; сляды транспартных сродкаў);
  • сляды жывёл.

Задачы

  • ідэнтыфікацыйныя;
  • дыягнастычныя;
  • класіфікацыйныя;
  • сітуацыйныя.

Ідэнтыфікацыйныя – вызначэнне групавой прыналежнасці, індывідуальнай тоеснасці па адлюстраваных у слядах уласцівасцях і прыкметах, цэлае па частках.

Дыягнастычныя – рэканструкцыйныя (наяўнасць слядоў, механізм іх утварэння, уласцівасці аб’ектаў, наяўнасць навыкаў, прыдатнасць слядоў для ідэнтыфікацыі; рэканструкцыя аб’ектаў па частках).

Класіфікацыйныя – аднясенне прадстаўленых аб’ектаў да пэўнага агульнапрынятага класа.

Сітуацыйныя – комплекснае вывучэнне слядоў і механізму іх утварэння, накіраванае на рэканструкцыю падзеі.

Да трасалагічнай экспертызы належаць:

  • экспертыза слядоў зубоў чалавека;
  • экспертыза слядоў ног і абутку;
  • экспертыза слядоў транспартных сродкаў;
  • экспертыза пашкоджанняў адзення;
  • экспертыза слядоў прылад узлому і інструментаў;
  • экспертыза замкоў і ахоўных прылад;
  • экспертыза пломб, запорна-пламбавальных прылад (зпп), закрутак;
  • экспертыза вызначэння цэлага па частках;
  • экспертыза вырабаў масавай вытворчасці;
  • экспертыза вузлоў і петляў;
  • экспертыза па вызначэнні знішчаных рэльефных знакаў, маркіравальных знакаў на транспартных сродках;
  • экспертыза слядоў ног (лап) жывёл;
  • экспертыза прабірных клеймаў на вырабах з каштоўных металаў і іх сплаваў (ювелірныя вырабы).