Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Медыка-крыміналістычная экспертыза

Прадмет

Прадметам медыка-крыміналістычнай экспертызы з’яўляецца вызначэнне і ацэнка фактаў (прыкмет), для выяўлення якіх патрабуецца акрамя спецыяльных ведаў у галіне судовай медыцыны ўжыванне розных лабараторных метадаў даследавання (фізічных, тэхнічных, хімічных, матэматычных і інш.).

Аб’екты

  • органы і тканкі трупа, жывыя асобы, прылады траўмы, адзенне і абутак, іншыя аб’екты са слядамі, якія дазваляюць вызначыць механізм утварэння пашкоджанняў на целе чалавека, матэрыялы следчых і судовых спраў.

Задачы

  • дыягнастычныя;
  • класіфікацыйныя;
  • сітуалагічныя.

Дыягнастычныя задачы – рэканструкцыйныя (наяўнасць слядоў, механізм і даўнасць іх утварэння).

Класіфікацыйныя задачы – аднясенне прадстаўленых аб’ектаў да пэўнага агульнапрынятага класа.

Сітуалагічныя задачы – комплекснае вывучэнне слядоў і механізму іх утварэння, накіраванае на рэканструкцыю падзеі.

Віды медыка-крыміналістычных экспертыз

  1. Вызначэнне характару пашкоджанняў і механізму іх утварэння на целе і адзенні пры дзеянні тупых і вострых прадметаў, агнястрэльнай зброі, электрычнага току і інш.

    Аб’екты: абрэзкі скуры, касцявыя прэпараты, адзенне, прылады траўмы, прадметы, вынятыя з месца здарэння, прылады, фотатабліцы агляду месца здарэння.

    Задачы экспертызы пры даследаванні пашкоджанняў, утвораных вострымі прыладамі:

    • вызначэнне механізму ўтварэння пашкоджанняў;
    • вызначэнне відавых, групавых і індывідуальных прыкмет колючых, рэжучых, колюча-рэжучых і сякучых прылад;
    • экспертыза пашкоджанняў, нанесеных піламі, нажніцамі, аскепкамі шкла.

    Задачы экспертызы пры даследаванні пашкоджанняў, утвораных тупымі прыладамі (у т.л. пры транспартнай траўме і падзенні з вышыні):

    • вызначэнне механізму ўтварэння пашкоджанняў;
    • вызначэнне відавых, групавых і індывідуальных прыкмет траўмуючых прылад;
    • вызначэнне месца прыкладання і кірунку дзеяння траўмуючай сілы.

    Задачы экспертызы пры даследаванні агнястрэльных пашкоджанняў:

    • вызначэнне факта пашкоджання снарадам агнястрэльнай зброі цела і адзення;
    • вызначэнне колькасці пашкоджанняў на целе і адзенні і паслядоўнасці стрэлаў;
    • вызначэнне лакалізацыі ўваходнага і выхаднога агнястрэльных пашкоджанняў, кірунку ранавага канала;
    • вызначэнне дыстанцыі стрэлу;
    • вызначэнне віду і асаблівасцяў агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў;
    • вызначэнне факта прычынення пашкоджанняў пры стрэле праз перашкоду і пасля рыкашэту;
    • вызначэнне ўмоў узнікнення пашкоджанняў цела і адзення пры выбуховай траўме і характарыстыкі выбуховых прылад.
  2. Вызначэнне формы і механізму ўтварэння слядоў крыві на адзенні, прыладах траўмы і іншых аб’ектах

    Аб’екты: сляды крыві.

    Задачы экспертызы па вызначэнні акалічнасцяў здарэння па слядах крыві:

    • вызначэнне характару слядоў крыві (ці з’яўляюцца яны пырскамі, кроплямі, памаркамі, рагамі, слядамі валачэння і інш.);
    • вызначэнне механізму ўтварэння дадзеных слядоў (напрыклад, ці ўтварыліся дадзеныя пырскі ў выніку ўзмахаў акрываўленым прадметам ці пры ўдарах па паверхні, пакрытай вадкай крывёй; вызначэнне вышыні падзення кропляў крыві; пры даследаванні лужыны крыві на месцы здарэння − вызначэнне колькасці пралітай крыві; па памарках крыві – напрамак руху акрываўленага прадмета);
    • вызначэнне становішча пацярпелага пасля атрымання ім ранення і пачатку вонкавага кровацячэння і яго магчымых наступных перасоўванняў;
    • вызначэнне месцазнаходжання пацярпелага і нападаючага ў момант іх дзеянняў, якія выклікалі ўтварэнне слядоў крыві на іх і на навакольнай абстаноўцы;
    • вызначэнне канкрэтнага месца, дзе наносіліся ўдары.
  3. Даследаванне касцявых астанкаў для вызначэння відавой, палавой і ўзроставай прыналежнасці, росту, атаясамлення асобы чалавека, а таксама даўнасці пахавання.

    Аб’екты: касцявыя астанкі.

    Задачы экспертызы пры даследаванні касцявых астанкаў:

    • вызначэнне колькасці трупаў, якім належалі касцявыя астанкі;
    • вызначэнне відавой, расавай, палавой прыналежнасці касцявых астанкаў;
    • вызначэнне ўзросту, росту, даўнасці пахавання чалавека, чые астанкі прадстаўлены на даследаванне;
    • вызначэнне механізму ўтварэння пашкоджанняў на шкілетаваным трупе;
    • вызначэнне на шкілетаваным трупе слядоў перанесеных захворванняў, траўм, хірургічных аперацый.
  4. Вызначэнне ўзросту рэнтгеналагічным і антрапаметрычным метадамі.

    Аб’екты: фізічная асоба, рэнтгенаграмы

    Задачы экспертызы па вызначэнні ўзросту і ідэнтыфікацыі асобы:

    • вызначэнне ўзросту па прыкметах знешнасці (узроставых змен − зморшчын на твары, стану зубоў);
    • вызначэнне ўзросту па рэнтгенаўскіх здымках костак шкілета;
    • вызначэнне асобы па прыкметах знешнасці з выкарыстаннем дадзеных аб наяўнасці і даўнасці рубцоў скуры, наяўнасці пластычных аперацый і г. д.;
    • вызначэнне прыналежнасці прадстаўленага рэнтгенаўскага здымка пэўнаму чалавеку.
  5. Іншыя віды экспертыз, для правядзення якіх неабходныя спецыяльныя веды ў галіне судовай медыцыны і пагранічных дысцыплін (антрапалогія, крыміналістыка і інш.).

    Аб’екты: абрэзкі скуры, зубныя пратэзы, матэрыялы справы.

    Задачы экспертызы пры даследаванні слядоў зубоў чалавека:

    • вызначэнне на скурных пакровах цела пацярпелага слядоў уздзеяння зубоў чалавека;
    • вызначэнне індывідуальных асаблівасцяў дадзеных зубоў;
    • вызначэнне механізму ўтварэння пераломаў зубных пратэзаў, каронак і да т. п., ці ўтварыліся яны ў выніку ўдару ці сціскання.
  6. Рэканструкцыя падзей (сітуацыйная экспертыза).

    Аб’екты: фізічныя асобы.

    Задачы экспертызы рэканструкцыі падзей (сітуацыйная экспертыза):

    • вызначэнне адпаведнасці паказанняў удзельнікаў падзей пра дынаміку працэсаў атрымання пашкоджанняў (на целе, адзенні і навакольных прадметах) аб’ектыўным даным, здабытым следчым і экспертным шляхам;
    • вызначэнне магчымасці ўтварэння пашкоджанняў (слядоў) на целе і адзенні пры пэўных акалічнасцях і ўмовах.