Медыка-крыміналістычная экспертыза
Прадмет
Прадметам медыка-крыміналістычнай экспертызы з’яўляецца вызначэнне і ацэнка фактаў (прыкмет), для выяўлення якіх патрабуецца акрамя спецыяльных ведаў у галіне судовай медыцыны ўжыванне розных лабараторных метадаў даследавання (фізічных, тэхнічных, хімічных, матэматычных і інш.).
Аб’екты
- органы і тканкі трупа, жывыя асобы, прылады траўмы, адзенне і абутак, іншыя аб’екты са слядамі, якія дазваляюць вызначыць механізм утварэння пашкоджанняў на целе чалавека, матэрыялы следчых і судовых спраў.
Задачы
- дыягнастычныя;
- класіфікацыйныя;
- сітуалагічныя.
Дыягнастычныя задачы – рэканструкцыйныя (наяўнасць слядоў, механізм і даўнасць іх утварэння).
Класіфікацыйныя задачы – аднясенне прадстаўленых аб’ектаў да пэўнага агульнапрынятага класа.
Сітуалагічныя задачы – комплекснае вывучэнне слядоў і механізму іх утварэння, накіраванае на рэканструкцыю падзеі.
Віды медыка-крыміналістычных экспертыз
-
Вызначэнне характару пашкоджанняў і механізму іх утварэння на целе і адзенні пры дзеянні тупых і вострых прадметаў, агнястрэльнай зброі, электрычнага току і інш.
Аб’екты: абрэзкі скуры, касцявыя прэпараты, адзенне, прылады траўмы, прадметы, вынятыя з месца здарэння, прылады, фотатабліцы агляду месца здарэння.
Задачы экспертызы пры даследаванні пашкоджанняў, утвораных вострымі прыладамі:
- вызначэнне механізму ўтварэння пашкоджанняў;
- вызначэнне відавых, групавых і індывідуальных прыкмет колючых, рэжучых, колюча-рэжучых і сякучых прылад;
- экспертыза пашкоджанняў, нанесеных піламі, нажніцамі, аскепкамі шкла.
Задачы экспертызы пры даследаванні пашкоджанняў, утвораных тупымі прыладамі (у т.л. пры транспартнай траўме і падзенні з вышыні):
- вызначэнне механізму ўтварэння пашкоджанняў;
- вызначэнне відавых, групавых і індывідуальных прыкмет траўмуючых прылад;
- вызначэнне месца прыкладання і кірунку дзеяння траўмуючай сілы.
Задачы экспертызы пры даследаванні агнястрэльных пашкоджанняў:
- вызначэнне факта пашкоджання снарадам агнястрэльнай зброі цела і адзення;
- вызначэнне колькасці пашкоджанняў на целе і адзенні і паслядоўнасці стрэлаў;
- вызначэнне лакалізацыі ўваходнага і выхаднога агнястрэльных пашкоджанняў, кірунку ранавага канала;
- вызначэнне дыстанцыі стрэлу;
- вызначэнне віду і асаблівасцяў агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў;
- вызначэнне факта прычынення пашкоджанняў пры стрэле праз перашкоду і пасля рыкашэту;
- вызначэнне ўмоў узнікнення пашкоджанняў цела і адзення пры выбуховай траўме і характарыстыкі выбуховых прылад.
-
Вызначэнне формы і механізму ўтварэння слядоў крыві на адзенні, прыладах траўмы і іншых аб’ектах
Аб’екты: сляды крыві.
Задачы экспертызы па вызначэнні акалічнасцяў здарэння па слядах крыві:
- вызначэнне характару слядоў крыві (ці з’яўляюцца яны пырскамі, кроплямі, памаркамі, рагамі, слядамі валачэння і інш.);
- вызначэнне механізму ўтварэння дадзеных слядоў (напрыклад, ці ўтварыліся дадзеныя пырскі ў выніку ўзмахаў акрываўленым прадметам ці пры ўдарах па паверхні, пакрытай вадкай крывёй; вызначэнне вышыні падзення кропляў крыві; пры даследаванні лужыны крыві на месцы здарэння − вызначэнне колькасці пралітай крыві; па памарках крыві – напрамак руху акрываўленага прадмета);
- вызначэнне становішча пацярпелага пасля атрымання ім ранення і пачатку вонкавага кровацячэння і яго магчымых наступных перасоўванняў;
- вызначэнне месцазнаходжання пацярпелага і нападаючага ў момант іх дзеянняў, якія выклікалі ўтварэнне слядоў крыві на іх і на навакольнай абстаноўцы;
- вызначэнне канкрэтнага месца, дзе наносіліся ўдары.
-
Даследаванне касцявых астанкаў для вызначэння відавой, палавой і ўзроставай прыналежнасці, росту, атаясамлення асобы чалавека, а таксама даўнасці пахавання.
Аб’екты: касцявыя астанкі.
Задачы экспертызы пры даследаванні касцявых астанкаў:
- вызначэнне колькасці трупаў, якім належалі касцявыя астанкі;
- вызначэнне відавой, расавай, палавой прыналежнасці касцявых астанкаў;
- вызначэнне ўзросту, росту, даўнасці пахавання чалавека, чые астанкі прадстаўлены на даследаванне;
- вызначэнне механізму ўтварэння пашкоджанняў на шкілетаваным трупе;
- вызначэнне на шкілетаваным трупе слядоў перанесеных захворванняў, траўм, хірургічных аперацый.
-
Вызначэнне ўзросту рэнтгеналагічным і антрапаметрычным метадамі.
Аб’екты: фізічная асоба, рэнтгенаграмы
Задачы экспертызы па вызначэнні ўзросту і ідэнтыфікацыі асобы:
- вызначэнне ўзросту па прыкметах знешнасці (узроставых змен − зморшчын на твары, стану зубоў);
- вызначэнне ўзросту па рэнтгенаўскіх здымках костак шкілета;
- вызначэнне асобы па прыкметах знешнасці з выкарыстаннем дадзеных аб наяўнасці і даўнасці рубцоў скуры, наяўнасці пластычных аперацый і г. д.;
- вызначэнне прыналежнасці прадстаўленага рэнтгенаўскага здымка пэўнаму чалавеку.
-
Іншыя віды экспертыз, для правядзення якіх неабходныя спецыяльныя веды ў галіне судовай медыцыны і пагранічных дысцыплін (антрапалогія, крыміналістыка і інш.).
Аб’екты: абрэзкі скуры, зубныя пратэзы, матэрыялы справы.
Задачы экспертызы пры даследаванні слядоў зубоў чалавека:
- вызначэнне на скурных пакровах цела пацярпелага слядоў уздзеяння зубоў чалавека;
- вызначэнне індывідуальных асаблівасцяў дадзеных зубоў;
- вызначэнне механізму ўтварэння пераломаў зубных пратэзаў, каронак і да т. п., ці ўтварыліся яны ў выніку ўдару ці сціскання.
-
Рэканструкцыя падзей (сітуацыйная экспертыза).
Аб’екты: фізічныя асобы.
Задачы экспертызы рэканструкцыі падзей (сітуацыйная экспертыза):
- вызначэнне адпаведнасці паказанняў удзельнікаў падзей пра дынаміку працэсаў атрымання пашкоджанняў (на целе, адзенні і навакольных прадметах) аб’ектыўным даным, здабытым следчым і экспертным шляхам;
- вызначэнне магчымасці ўтварэння пашкоджанняў (слядоў) на целе і адзенні пры пэўных акалічнасцях і ўмовах.