Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Эканамічная экспертыза

Прадмет

Прадметам эканамічнай экспертызы з’яўляюцца фінансава-гаспадарчая дзейнасць гаспадарчага суб’екта, у тым ліку фінансава-эканамічныя, гаспадарчыя і разліковыя аперацыі і паказчыкі, а таксама працэс іх фармавання і адлюстравання ва ўліку. Пры гэтым варта мець на ўвазе, што прадметам кожнага асобнага даследавання становяцца канкрэтныя факты (аперацыі), выяўленыя ці вызначаныя падчас расследавання ці судовага разбору, якія патрабуюць эканамічнай ацэнкі.

Аб’ект

  • дакументы, у якіх адлюстроўваецца вытворча-эканамічная і фінансава-гаспадарчая дзейнасць суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, яе планаванне (вытворчыя і фінансавыя планы, штатныя расклады, планавыя каштарысы, разлікі і калькуляцыі, дагаворы, спецыфікацыі і інш.), бухгалтарскі ўлік (першасныя ўліковыя дакументы, зводныя бухгалтарскія дакументы, рэгістры бухгалтарскага ўліку, формы бухгалтарскай справаздачнасці, матэрыялы інвентарызацыі), аналіз;
  • кантроль (матэрыялы праверак), а таксама іншыя матэрыялы справы, у тым ліку дакументы, якія вызначаюць парадак правядзення вытворча-эканамічных і фінансава-гаспадарчых аперацый, розныя даведкі, выпіскі і апавяшчэнні арганізацый, пратаколы следчых дзеянняў і судовых пасяджэнняў, паказанні падазроных, абвінавачаных, сведкаў і пацярпелых, заключэнні экспертаў іншых спецыялізацый.

Выключна важнае значэнне мае прадстаўленне на экспертызу дакументаў планавання, бухгалтарскага ўліку, аналізу, кантролю, якія адлюстроўваюць аперацыі, якія ўяўляюць цікавасць, паколькі толькі пры іх наяўнасці эксперт зможа абгрунтаваць зробленыя ім высновы.

У цэлым аб’ём дакументаў, якія атрымліве эксперт і якія змяшчаюць эканамічна значную інфармацыю, і іншых крыніц інфармацыі павінен вызначацца акалічнасцямі справы і тымі пытаннямі, якія ставяцца на вырашэнне эксперта. Аднак па вялікай колькасці тыпавых пытанняў, якія найбольш часта вырашаюцца эканамічнай экспертызай, патрэбны пэўны пералік матэрыялаў, якія павінны быць прадстаўлены эксперту-эканамісту.

Задачы

    • вызначэнне адпаведнасці (неадпаведнасці) аперацый руху (паступлення, выбыцця) актываў – матэрыяльных каштоўнасцяў, нематэрыяльных актываў, грашовых сродкаў, дэбіторскай запазычанасці, фінансавых укладанняў і пасіваў – капіталу і абавязацельстваў суб’екта прадпрымальніцкай дзейнасці, ацэнкі матэрыяльных каштоўнасцяў, нематэрыяльных актываў пры паступленні і выбыцці патрабаванням заканадаўства;
    • пацвярджэнне (непацвярджэнне) па матэрыялах інвентарызацыі сумы нястачы або лішкаў матэрыяльных каштоўнасцяў і грашовых сродкаў, перыяду іх утварэння, а таксама вызначэнне фактараў, якія спрыялі іх утварэнню і (ці) перашкаджалі своечасоваму выяўленню;
    • вызначэнне дакументальнай абгрунтаванасці прыняцця да бухгалтарскага ўліку канчатковых вынікаў інвентарызацыі канкрэтных відаў матэрыяльных каштоўнасцяў і грашовых сродкаў;
    • вызначэнне наяўнасці і памеру адмоўных эканамічных наступстваў для суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці з прычыны пэўных фактаў (акалічнасцяў) фінансава-гаспадарчай дзейнасці (у тым ліку шляхам аналізу планавай (безумоўнай) стратнасці дагавораў (кантрактаў) на аснове планавага (нарматыўнага) і фактычнага сабекошту прадукцыі);
    • вызначэнне дакументальнай абгрунтаванасці высноў праверак фінансава-гаспадарчай дзейнасці суб’екта прадпрымальніцкай дзейнасці;
    • вызначэнне дакументальных неадпаведнасцяў пры вядзенні бухгалтарскага ўліку і ажыццяўленні кантролю за наяўнасцю і рухам маёмасці і фінансавых абавязацельстваў, якія спрыялі ўтварэнню адмоўных эканамічных наступстваў і маглі перашкаджаць іх своечасоваму выяўленню;
    • падрыхтоўка прапаноў, накіраваных на выпраўленне выяўленых неадпаведнасцяў у бухгалтарскім уліку маёмасці і фінансавых абавязацельстваў;
    • даследаванне дынамікі змены паказальнікаў фінансавага стану і фінансава-гаспадарчай дзейнасці суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку плацежаздольнасці, фінансавай устойлівасці, ліквіднасці, абарачальнасці і забяспечанасці абаротнымі сродкамі;
    • вызначэнне наяўнасці (адсутнасці) прыкмет ілжывай эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), утойвання эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), наўмыснай эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) і перашкаджання пакрыццю страт крэдытору, а таксама даследаванне дынамікі паказчыкаў фінансавага стану і плацежаздольнасці суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія знаходзяцца ў працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
    • выяўленне прыкмет недакладнасці даных аб фінансавых паказчыках, якія ўплываюць на фінансавы вынік і разлікі па абавязацельствах;
    • вызначэнне паўнаты і своечасовасці выканання бакамі дагаворных абавязацельстваў, а таксама адпаведнасці праведзеных разліковых і фінансава-гаспадарчых аперацый патрабаванням нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць іх здзяйсненне;
    • вызначэнне акалічнасцяў вылучэння і мэтавага выкарыстання крэдытаў, паўнаты і своечасовасці іх вяртання;
    • вызначэнне адпаведнасці нарматыўным прававым актам эканамічных умоў правядзення закупак тавараў, работ, паслуг;
    • выяўленне эканамічных фактараў, якія аказалі негатыўны ўплыў на выраб і рэалізацыю прадукцыі, структуру даходаў і выдаткаў суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Пры правядзенні эканамічных экспертыз могуць вырашацца і іншыя задачы, звязаныя з ужываннем спецыяльных ведаў у эканамічнай сферы.

Не належаць да задач, якія вырашаюцца ў працэсе правядзення эканамічных экспертыз

  • правядзенне падліковых работ, якія не патрабуюць спецыяльных ведаў эксперта ў эканамічнай сферы;
  • аднаўленне ўліку, правядзенне абследаванняў, інвентарызацый, кантрольных абмераў, праверак суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • правядзенне экспертных даследаванняў па пытаннях выканання падатковага заканадаўства (правільнасці разліку, паўнаты і своечасовасці выплаты падатковых і прыраўнаваных да іх плацяжоў);
  • правядзенне экспертных даследаванняў па пытаннях выканання заканадаўства ў іншых сферах грамадскай дзейнасці (працоўнае, жыллёвае, мытнае, прыродаахоўнае заканадаўства, заканадаўства аб сацыяльнай абароне і пенсіённым забеспячэнні і інш.);
  • даследаванне пытанняў ажыццяўлення банкаўскіх аперацый, якія патрабуюць спецыяльных ведаў у галіне банкаўскага заканадаўства;
  • вызначэнне абгрунтаванасці, правільнасці складання і рэальнасці выканання бізнес-планаў суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • вызначэнне рыначнай вартасці рухомай і нерухомай маёмасці;
  • даследаванне праектна-каштарыснай дакументацыі на правядзенне будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых работ;
  • вызначэнне аб’ёмаў і вартасці выкананых будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых работ;
  • вырашэнне прававых пытанняў, у тым ліку вызначэнне шкоды (матэрыяльных страт, шкоды), вінаватасці, ступені адказнасці службовых і іншых асоб, а таксама юрыдычная кваліфікацыя іх дзеянняў (бяздзейнасці);
  • вызначэнне па бухгалтарскіх дакументах асобных фактаў, акалічнасцяў, якія для іх выяўлення і вызначэння не патрабуюць спецыяльных ведаў;
  • сістэматызацыя і ўпарадкаванне бухгалтарскіх і фінансавых дакументаў, вынятых падчас следчых дзеянняў;
  • высвятленне іншых акалічнасцяў і фактаў, не прадугледжаных нарматыўнымі прававымі актамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.