Экспертыза трупаў
Прадмет
Прадметам судова-медыцынскай экспертызы трупа з’яўляецца даследаванне аб’ектаў з мэтай вырашэння медыка-біялагічных пытанняў, якія ўзнікаюць у ходзе дазнання, папярэдняга следства і судовага разбору.
Задачы
- ідэнтыфікацыя трупа альбо яго астанкаў;
- вызначэнне прычыны смерці ў выпадках гвалтоўнай смерці, смерці ад хваробы, абумоўленай прычыненнем якіх-небудзь пашкоджанняў;
- дыягностыка і рэканструкцыя падзеі і яе параметраў (вызначэнне механізму нанясення цялеснага пашкоджання; вызначэнне магчымасці атрымання канкрэтных траўм пры падзенні, аўтатраўме і інш.; вызначэнне дыстанцыі стрэлу, паслядоўнасці прычынення пашкоджанняў і г. д.);
- вызначэнне часу падзеі (вызначэнне даўнасці надыходу смерці, даўнасці ўтварэння цялеснага пашкоджання);
- вызначэнне прычын і ўмоў падзеі, прычынных сувязяў паміж падзеямі (вызначэнне сувязі паміж цялесным пашкоджаннем і надышоўшай смерцю, паміж ускладненнем пры лячэнні і асаблівасцямі дзеянняў медыцынскага работніка і інш.);
- вырашэнне іншых пытанняў, якія пазначаны ў пастанове (прысудзе) і не выходзяць за межы спецыяльных ведаў эксперта.