Экспертыза металаў, сплаваў і вырабаў з іх
Прадмет
Прадметам экспертызы металаў, сплаваў і вырабаў з іх з’яўляюцца фактычныя даныя, якія высвятляюцца і сведчаць аб сувязі з падзеяй здарэння, якая расследуецца, канкрэтных аб’ектаў з металаў, сплаваў і вырабаў з іх.
Аб’ект
- металічныя вырабы пэўнага прызначэння (вырабы з каштоўных металаў, часткі боепрыпасаў, дрот, манеты і інш.), інструмент (пілавальныя палотны, напільнікі, пласкагубцы і інш.), металічныя фрагменты (мікрачасцінкі), вопратка і абутак са слядамі металізацыі, рэчывы, якія змяшчаюць металы (парашкі, вадкасці і інш.).
Задачы
- ідэнтыфікацыйныя;
- класіфікацыйныя;
- дыягнастычныя.
Ідэнтыфікацыйныя – агульнай радавой (групавой) прыналежнасці аб’ектаў параўнання; вызначэнне прыналежнасці да адной масы, плаўкі, партыі; вызначэнне крыніцы паходжання.
Класіфікацыйныя – вызначэнне прыналежнасці металу (сплаву) да пэўнага віду ў адпаведнасці з прынятымі ў навуцы і тэхніцы класіфікацыямі; вызначэнне канкрэтных уласцівасцяў, тэхналагічных параметраў і іншых характарыстык аб’ектаў з металаў (сплаваў); вызначэнне адпаведнасці канкрэтных уласцівасцяў, тэхналагічных параметраў нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі (ТУ, ДАСТу і да т. п.).
Дыягнастычныя – вызначэнне факта наяўнасці мікрачасцінак і слядоў металаў на прадметах-носьбітах; вызначэнне мэтавага прызначэння металічных аб’ектаў, не змененых у сувязі з падзеяй даследавання; вызначэнне характару і механізму разбурэння металічнага аб’екта; вызначэнне наяўнасці дэфектаў, парушэнняў прадпісанай тэхналогіі вырабу.