Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Генетычная экспертыза

Прадмет

Прадметам генетычнай экспертызы з’яўляюцца фактычныя даныя (факты) пра індывідуальна-канкрэтную тоеснасць чалавека ці біялагічную агульнасць паходжання (біялагічнае сваяцтва), якія вызначаюцца на аснове спецыяльных біялагічных і крыміналістычных ведаў.

Аб’екты

  • ДНК, атрыманая з розных органаў і тканак, а таксама выдзяленняў чалавека — клетак крыві, мышачнай тканкі, костак, сліны (пры ўмове наяўнасці ў ёй клетак слізістай поласці рота ці клетак крыві), валасоў (пры ўмове наяўнасці ў іх валасяной цыбуліны з похвеннымі абалонкамі).

Задачы

  • вызначэнне індывідуальна-канкрэтнай тоеснасці біялагічных слядоў і аб’ектаў;
  • вызначэнне біялагічнага сваяцтва (бацькоўства, мацярынства і інш.) і дыягностыка генетычнага полу чалавека з дапамогай даследавання аб’ектаў біялагічнага паходжання метадам генатыпаскапіі;
  • вызначэнне генатыпа невядомых біялагічных аб’ектаў.

Генетычныя экспертызы праводзяць, як правіла, пасля судова-біялагічных экспертыз.

Генетычныя экспертызы могуць праводзіцца без папярэдніх судова-біялагічных экспертыз у выпадках:

  • даследавання аб’ектаў малога памеру (падпазногцевае змесціва, недакуркі, дробныя саскрэбы, змывы, прэзерватывы і г. д.);
  • даследавання касцявой і мышачнай тканкі, парафінавых блокаў, гісталагічных прэпаратаў;
  • даследавання асобных слядоў рук на аб’ектах экспертызы;
  • даследавання прадметаў адзення, прадметаў асабістай гігіены і г.д. з мэтай вызначэння генатыпа асобы, якая карысталася названымі прадметамі.