Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Экспертыза палімерных матэрыялаў і вырабаў з іх

Аб’екты

  • вырабы з пластмасы, гумы і плёначных палімерных матэрыялаў (упаковачныя сродкі, уключаючы ліпкія стужкі, дэталі транспартных сродкаў, прадукцыя электратэхнічнай і кабельнай прамысловасці, ізаляцыйныя стужкі, вырабы абутковай і галантарэйнай прамысловасці, аўтамабільныя шыны і іншыя гуматэхнічныя вырабы, паралон, пенапласт, мантажная пена і іншае), іх фрагменты, наслаенні палімерных матэрыялаў (пластмас, гум, кляёў) на розных прадметах-носьбітах, кляі і клеявыя кампазіцыі, іх сляды-наслаенні, відазмененыя часткі палімерных матэрыялаў і вырабаў з іх.

Задачы

  • ідэнтыфікацыйныя;
  • класіфікацыйныя;
  • дыягнастычныя;
  • рэканструктыўныя.

Ідэнтыфікацыйныя – вызначэнне агульнай радавой (групавой) прыналежнасці палімерных матэрыялаў пры наяўнасці ўзораў параўнання; атаясамленне шуканага аб’екта па слядах ці частках цэлага.

Класіфікацыйныя – овыяўленне часцінак палімерных матэрыялаў (гумы, клею) на аб’екце-носьбіце і вызначэнне іх прыналежнасці да пэўнага віду вырабаў, аднясенне аб’екта даследавання да пэўнага мноства (класіфікацыйнай групы).

Дыягнастычныя – выяўленне наслаенняў, прыцёртасцяў, фрагментаў палімераў на прадмеце-носьбіце і на месцы здарэння, вызначэнне прычын змены ўласцівасцяў аб’ектаў палімернай прыроды, механізму следаўтварэння.

Рэканструктыўныя – вызначэнне першапачатковага віду матэрыялу аб’екта (тыпу палімера), змененага ў выніку тэрмічнага, хімічнага ці іншага ўздзеяння пры наяўнасці ўзораў параўнання з вядомымі характарыстыкамі.

Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на экспертызу

Пры выняцці ўзораў палімерных матэрыялаў неабходна выразаць фрагменты плошчай не менш за 1 кв.см. Узоры павінны быць вынятыя ў некалькіх месцах – як мага бліжэй да месца магчымага кантакту і з іншых месцаў.
Вільготныя аб’екты-носьбіты папярэдне высушваюцца пры пакаёвай тэмпературы.
Ужывання ліпкай стужкі варта пазбягаць, бо пры працяглым захоўванні (перавозцы, перасыланні і інш.) растваральнікі, якія ў ёй змяшчаюцца, пранікаюць у часцінкі палімерных матэрыялаў, што можа прывесці да фальсіфікацыі вынікаў даследавання.

Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні экспертызы пластмас, гумы і вырабаў з іх

  • Ці ёсць на прадстаўленым аб’екце-носьбіце часцінкі палімерных матэрыялаў (гумы, клеючых рэчываў)?
  • Ці належыць прадстаўленае на даследаванне рэчыва да пластмас (гумаў, кляёў)?
  • Ці маюць прадстаўленыя на даследаванне ўзоры палімерных матэрыялаў (гумы, клеючых рэчываў) агульную радавую (групавую) прыналежнасць?
  • Якім быў першапачатковы від матэрыялу аб’екта (тып палімера), змененага ў выніку тэрмічнага ўздзеяння?