Экспертыза палімерных матэрыялаў і вырабаў з іх
Прадмет
Прадметам экспертызы палімерных матэрыялаў і вырабаў з іх з’яўляюцца фактычныя даныя, якія высвятляюцца і сведчаць аб сувязі з падзеяй здарэння, якая расследуецца, канкрэтных аб’ектаў з пластмас, гумы і вырабаў з іх, клеючых матэрыялаў.
Аб’ект
- вырабы з пластмасы, гумы і плёначных палімерных матэрыялаў (упаковачныя сродкі, уключаючы ліпкія стужкі, дэталі транспартных сродкаў, прадукцыя электратэхнічнай і кабельнай прамысловасці, ізаляцыйныя стужкі, вырабы абутковай і галантарэйнай прамысловасці, аўтамабільныя шыны і іншыя гуматэхнічныя вырабы, паралон, пенапласт, мантажная пена і інш.), іх фрагменты, наслаенні палімерных матэрыялаў (пластмас, гум, кляёў) на розных прадметах-носьбітах, кляі і клеявыя кампазіцыі, іх сляды- наслаенні, відазмененыя часткі палімерных матэрыялаў і вырабаў з іх.
Задачы
- ідэнтыфікацыйныя;
- класіфікацыйныя;
- дыягнастычныя;
- рэканструктыўныя.
Ідэнтыфікацыйныя – вызначэнне агульнай радавой (групавой) прыналежнасці палімерных матэрыялаў пры наяўнасці ўзораў параўнання; атаясамленне шуканага аб’екта па слядах ці частках цэлага.
Класіфікацыйныя – выяўленне часцінак палімерных матэрыялаў (гумы, клею) на аб’екце-носьбіце і вызначэнне іх прыналежнасці да пэўнага віду вырабаў, аднясенне аб’екта даследавання да пэўнага мноства (класіфікацыйнай групы).
Дыягнастычныя – выяўленне наслаенняў, прыцёртасцяў, фрагментаў палімераў на прадмеце-носьбіце і на месцы здарэння, вызначэнне прычын змены ўласцівасцяў аб’ектаў палімернай прыроды, механізму следаўтварэння.
Рэканструктыўныя – вызначэнне першапачатковага віду матэрыялу аб’екта (тыпу палімера), змененага ў выніку тэрмічнага, хімічнага ці інш. уздзеяння пры наяўнасці ўзораў параўнання з вядомымі характарыстыкамі.