Судова-экспертная дзейнасць
Судова-экспертная дзейнасць – платнае аказанне паслуг судам (суддзям), органам дазнання, следчым, пракурорам, іншым удзельнікам крымінальнага, грамадзянскага, гаспадарчага, адміністрацыйнага працэсу ў вызначэнні фактычных акалічнасцяў справы, якія падлягаюць даказванню па справах, якія разглядаюцца ў судзе, справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, пры дапамозе вырашэння пытанняў, якія вымагаюць спецыяльных ведаў у галіне навукі, тэхнікі, мастацтва ці рамёстваў і іншых сферах дзейнасці.
Права на атрыманне ліцэнзіі на ажыццяўленне судова-экспертнай дзейнасці маюць:
- юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь;
- індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь.
Не маюць правы на атрыманне ліцэнзіі:
- Юрыдычная асоба, калі:
- кіраўнік ці работнік юрыдычнай асобы, які мае пасведчанне аб прысваенні кваліфікацыі судовага эксперта, у вызначаным парадку прызнаны недзеяздольным ці абмежавана дзеяздольным;
- кіраўнік ці работнік юрыдычнай асобы, які мае пасведчанне аб прысваенні кваліфікацыі судовага эксперта, раней здзейсніў наўмыснае злачынства і судзімасць не знята і не пагашана;
- кіраўнік ці работнік юрыдычнай асобы, які мае пасведчанне аб прысваенні кваліфікацыі судовага эксперта, на працягу 3 гадоў да дня звароту за атрыманнем ліцэнзіі быў звольнены з праваахоўных, судовых і іншых дзяржаўных органаў за вінаватыя дзеянні;
- у дачыненні да кіраўніка юрыдычнай асобы на працягу аднаго года да дня звароту за атрыманнем ліцэнзіі было прынята рашэнне аб ануляванні пасведчання аб прысваенні кваліфікацыі судовага эксперта.
- Індывідуальны прадпрымальнік, калі:
- ён у вызначаным парадку прызнаны недзеяздольным ці абмежавана дзеяздольным;
- ён здзейсніў наўмыснае злачынства і судзімасць не знята і не пагашана;
- ён на працягу 3 гадоў да дня звароту за атрыманнем ліцэнзіі быў звольнены з праваахоўных, судовых і іншых дзяржаўных органаў за вінаватыя дзеянні;
- у дачыненні да яго на працягу аднаго года да дня звароту за атрыманнем ліцэнзіі было прынята рашэнне аб ануляванні ліцэнзіі на ажыццяўленне судова-экспертнай дзейнасці.
Ліцэнзійнымі патрабаваннямі і ўмовамі, якія прад’яўляюцца да спашукальніка ліцэнзіі, з’яўляюцца наяўнасць на праве ўласнасці, гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання ці іншай законнай падставе матэрыяльна-тэхнічнай базы і ўмоў для правядзення судовых экспертыз па заяўленых відах (падвідах) судовых экспертыз, якія адпавядаюць патрабаванням, вызначаным Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз, а таксама наяўнасць:
- для юрыдычнай асобы – па кожным заяўленым відзе (падвідзе) судовай экспертызы не менш за 2 штатных работнікаў, якія маюць пасведчанне аб прысваенні кваліфікацыі судовага эксперта па адпаведным відзе (падвідзе) судовай экспертызы, для якіх праца ў дадзенага наймальніка з’яўляецца асноўным месцам працы;
- для індывідуальнага прадпрымальніка – наяўнасць грамадзянства Рэспублікі Беларусь, пасведчання аб прысваенні кваліфікацыі судовага эксперта, стажу экспертнай працы (выслугі) у арганізацыях, якія ажыццяўляюць у вызначаным парадку судова-экспертную дзейнасць, не менш за 3 гады.
Ліцэнзійнымі патрабаваннямі і ўмовамі, якія прад’яўляюцца да ліцэнзіята, з’яўляюцца:
- выкананне ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, пазначаных у пункце 422-9 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2010 № 450.
- выкананне патрабаванняў і ўмоў, вызначаных нарматыўнымі прававымі актамі ў дачыненні да парадку і ўмоў правядзення судовых экспертыз па відах (падвідах) судовых экспертыз, пералічаных у ліцэнзіі;
- наяўнасць журнала рэгістрацыі экспертыз, дакумента, які вызначае тарыфы на аказваемыя паслугі, якія вызначаюцца згодна з заканадаўствам, а таксама дагавораў на аказанне гэтых паслуг і (ці) іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт аказання платных паслуг у адпаведнасці з заканадаўствам, пры адсутнасці пастановы (прысуду) суда, органа дазнання, следчага, пракурора, органа, вядучага адміністрацыйны працэс, аб прызначэнні судовай экспертызы;
- ажыццяўленне дзейнасці, якая ліцэнзуецца, толькі работнікамі, якія маюць пасведчанні аб прысваенні кваліфікацыі судовага эксперта;
- выкананне Правілаў прафесійнай этыкі асоб, якія ажыццяўляюць судова-экспертную дзейнасць, зацверджаных Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз;
- прадстаўленне ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз у вызначаным ім парадку:
- справаздачы аб аказаных паслугах, якія складаюць ліцэнзійную дзейнасць, па форме, якая зацвярджаецца Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз, – штогод да 25 студзеня года, які ідзе за справаздачным;
- звестак аб прыёме на працу (звальненні з працы) асоб, якія маюць пасведчанні аб прысваенні кваліфікацыі судовага эксперта, – на працягу 5 працоўных дзён з дня прыёму на працу (звальнення з працы) адпаведнай асобы.
Асаблівым ліцэнзійным патрабаваннем (умовай) з’яўляецца ажыццяўленне дзейнасці, якая ліцэнзуецца, выключна па відах (падвідах) судовых экспертыз, названых у ліцэнзіі.
Для атрымання ліцэнзіі яе спашукальнік падае
-
Заяву аб выдачы ліцэнзіі з пазначэннем:
- для юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь – назвы і месцазнаходжанні гэтай юрыдычнай асобы, а таксама яе адасобленых падраздзяленняў, у якіх спашукальнік ліцэнзіі мае намер ажыццяўляць від дзейнасці, які ліцэнзуецца (далей – адасобленыя падраздзяленні), работ і (ці) паслуг, якія складаюць адпаведны від дзейнасці, які ліцэнзуецца;
- для індывідуальнага прадпрымальніка, зарэгістраванага ў Рэспубліцы Беларусь, – прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), звестак пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (серыя, нумар, дата выдачы, назва дзяржаўнага органа, які выдаў пашпарт, рэгістрацыя па месцы жыхарства);
- даты дзяржаўнай рэгістрацыі і рэгістрацыйнага нумара спашукальніка ліцэнзіі – юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка, у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, назвы органа рэгістрацыі;
- паштовага адраса, нумара кантактнага тэлефона, адраса электроннай пошты (пры яго наяўнасці) спашукальніка ліцэнзіі;
- віду дзейнасці, які ліцэнзуецца, а таксама работ і (ці) паслуг, якія складаюць адпаведны від дзейнасці, які ліцэнзуецца, якія спашукальнік ліцэнзіі мае намер ажыццяўляць;
- назвы і адраса падатковага органа па месцы пастаноўкі спашукальніка ліцэнзіі на ўлік, уліковага нумара плацельшчыка спашукальніка ліцэнзіі (пры яго наяўнасці).
У заяве аб выдачы ліцэнзіі таксама пазначаецца, што звесткі, пададзеныя ў гэтай заяве і прыкладзеных да яе дакументах, дакладныя.
- Дакумент аб аплаце дзяржаўнай пошліны за выдачу ліцэнзіі;
- Анкету спашукальніка ліцэнзіі па форме, якая зацвярджаецца Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз;
- Копіі дакументаў, якія пацвярджаюць наяўнасць на праве ўласнасці, гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання ці іншай законнай падставе матэрыяльна-тэхнічнай базы і ўмоў для правядзення судовых экспертыз па заяўленых відах (падвідам) судовых экспертыз, якія адпавядаюць патрабаванням, вызначаным Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз, а таксама:
- для юрыдычных асоб – копію штатнага раскладу, копіі працоўных кніжак (іх дублікатаў) штатных работнікаў, якія маюць пасведчанні аб прысваенні кваліфікацыі судовага эксперта з пазначэннем звестак аб працы з дня падачы дакументаў на атрыманне пасведчання аб прысваенні кваліфікацыі судовага эксперта да дня падачы дакументаў для атрымання ліцэнзіі, засведчаныя кіраўніком юрыдычнай асобы;
- для індывідуальных прадпрымальнікаў – копію працоўнай кніжкі (яе дубліката), якая змяшчае звесткі аб працы з дня падачы дакументаў на атрыманне пасведчання аб прысваенні кваліфікацыі судовага эксперта да дня падачы дакументаў для атрымання ліцэнзіі, засведчаную індывідуальным прадпрымальнікам (з прад’яўленнем яе арыгінала).
Грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў з’яўляюцца:
- ажыццяўленне дзейнасці, якая ліцэнзуецца, па відзе (падвідзе) судовай экспертызы, не названым у ліцэнзіі;
- ажыццяўленне работнікам ліцэнзіята судова-экспертнай дзейнасці па відзе (падвідзе) судовай экспертызы, не названай у выдадзеным такому работніку пасведчанні аб прысваенні кваліфікацыі судовага эксперта;
- перадача права на ажыццяўленне дзейнасці, якая ліцэнзуецца, іншай юрыдычнай ці фізічнай асобе;
- ажыццяўленне дзейнасці, якая ліцэнзуецца, без наяўнасці дагавора на правядзенне экспертызы і (ці) іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт аказання платных паслуг у адпаведнасці з заканадаўствам, пры адсутнасці пастановы (прысуду) суда, органа дазнання, следчага, пракурора, органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, аб прызначэнні судовай экспертызы;
- непаданне ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз звестак, пазначаных у абзацы дзявятым пункта 422-10 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2010 № 450.
Крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі
Зацверджаны загадам Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2018 г. № 43.
Крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі для адбору Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь юрыдычных асоб, якія маюць спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на ажыццяўленне судова-экспертнай дзейнасці пры правядзенні выбарачнай праверкі:
№ |
Назва крытэрыю |
Балы |
1. |
Колькасць пералічаных у ліцэнзіях відаў і падвідаў судовых экспертыз на канец каляндарнага года, які папярэднічае году правядзення выбарачнай праверкі |
0,1 бала за кожны від, падвід судовай экспертызы |
2. |
Колькасць уладальнікаў пасведчанняў аб прысваенні кваліфікацыі судовага эксперта, якія працуюць на пастаяннай аснове ў юрыдычнай асобы на канец каляндарнага года, які папярэднічае году правядзення выбарачнай праверкі |
0,1 бала за кожнага ўладальніка пасведчання аб прысваенні кваліфікацыі судовага эксперта |
3. |
Ажыццяўленне судова-экспертнай дзейнасці па відзе судовай экспертызы «Судовая будаўніча-тэхнічная экспертыза» |
0,1 бала |
4. |
Колькасць праведзеных судовых экспертыз па відзе «Судовая будаўніча-тэхнічная экспертыза» на працягу каляндарнага года, які папярэднічае году правядзення выбарачнай праверкі |
0,01 бала за кожную судовую экспертызу |
5. |
Колькасць вынесеных патрабаванняў аб выпраўленні выяўленых парушэнняў заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў |
0,1 бала за кожнае патрабаванне аб выпраўленні выяўленых парушэнняў заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, вынесенае на працягу каляндарнага года, які папярэднічае году правядзення выбарачнай праверкі |
6. |
Колькасць разгледжаных камісіяй па пытаннях ліцэнзавання судова-экспертнай дзейнасці Дзяржаўнага камітэта матэрыялаў у дачыненні да ўладальнікаў пасведчанняў аб прысваенні кваліфікацыі судовага эксперта, якія працуюць у юрыдычнай асобы, на працягу каляндарнага года, які папярэднічае году правядзення выбарачнай праверкі |
0,1 бала за кожны разгледжаны матэрыял |
7. |
Колькасць зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб, якія паступілі ў дачыненні да праведзеных юрыдычнай асобай судовых экспертыз на працягу каляндарнага года, які папярэднічае году правядзення выбарачнай праверкі |
0,1 бала за кожны зварот |
Крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі для адбору Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на ажыццяўленне судова-экспертнай дзейнасці пры правядзенні выбарачнай праверкі:
№ |
Назва крытэрыю |
Балы |
1. |
Ажыццяўленне судова-экспертнай дзейнасці па відзе судовай экспертызы «Судовая будаўніча-тэхнічная экспертыза» |
0,1 бала |
2. |
Колькасць праведзеных судовых экспертыз на працягу каляндарнага года, які папярэднічае году правядзення выбарачнай праверкі |
0,1 бала за кожную судовую экспертызу |
3. |
Колькасць зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб, якія паступілі ў дачыненні да праведзеных індывідуальным прадпрымальнікам судовых экспертыз на працягу года, які папярэднічае году правядзення выбарачнай праверкі |
0,1 бала за кожны зварот |
*Адбор уладальнікаў ліцэнзій для ўключэння ў зводны план праверак ажыццяўляецца ў адпаведнасці з методыкай фарміравання сістэмы ацэнкі ступені рызыкі, кіруючыся пры гэтым прыкметамі добрапрыстойнасці (адсутнасць парушэнняў у працы за папярэднія перыяды праверкі, працягласць працы на рынку і адсутнасць на яе скаргаў, удзел у вырашэнні сацыяльных задач рэспубліканскага і мясцовага значэння і іншыя).
Важная інфармацыя!
У сувязі з неаднаразовым выяўленнем Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржаўны камітэт) выпадкаў удзелу ўладальнікаў спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на ажыццяўленне судова-экспертнай дзейнасці (далей – ліцэнзія) у правядзенні судовых экспертыз па відах (падвідах), не названых у выдадзенай ліцэнзіі, і каб пазбегнуць парушэнняў заканадаўствы аб ліцэнзаванні, Дзяржаўны камітэт тлумачыць.
Працэсуальныя кодэксы прадугледжваюць магчымасць правядзення экспертызы як у экспертнай установе, так і па-за экспертнай установай (адпаведна, арт. 223, 225 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь; арт. 230, 231 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь; арт. 93 Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Правядзенне экспертызы па-за экспертнай установай мае месца ў выпадку даручэння правядзення экспертызы пэўнаму эксперту, названаму ў пастанове аб прызначэнні судовай экспертызы (далей – пастанова).
У пастанове, якой правядзенне экспертызы даручана пэўнаму эксперту, як правіла, пазначаецца назва арганізацыі-ліцэнзіята, у якой працуе эксперт. Аднак такое пазначэнне носіць інфармацыйны характар і не надзяляе кіраўніка арганізацыі-ліцэнзіята працэсуальнымі правамі.
Маюць месца выпадкі, калі пастанова, якой правядзенне экспертызы даручана пэўнаму эксперту, які працуе ў арганізацыі, накіроўваецца на адрас арганізацыі – уладальніка ліцэнзіі.
Кіраўніку арганізацыі – уладальніка ліцэнзіі варта мець на ўвазе і памятаць, што ў адпаведнасці з артыкуламі працэсуальных кодэксаў, якія рэгулююць правядзенне экспертызы па-за экспертнай установай, пастанову ўручаюць эксперту суддзя, следчы, асоба, якая праводзіць дазнанне, гэтыя ж асобы тлумачаць эксперту правы і абавязкі, прадугледжаныя адпаведным працэсуальным заканадаўствам, папярэджваюць аб крымінальнай адказнасці за адмову ад давання заключэння або ад давання заведама ілжывага заключэння. Аб выкананні гэтых дзеянняў суддзя, следчы, асоба, якая праводзіць дазнанне робяць запіс (адзнаку) у пастанове аб прызначэнні экспертызы, якая засвядчаецца подпісам эксперта.
Пастанова, якая паступіла ў адрас арганізацыі-ўладальніка ліцэнзіі і якой правядзенне экспертызы даручана канкрэтнаму эксперту, падлягае звароту суддзі, следчаму, асобе, якая праводзіць дазнанне.
У сувязі з выкладзеным, звяртаем увагу на тое, што кіраўнік арганізацыі – ліцэнзіята не мае права браць удзел у арганізацыі правядзення экспертызы, даручанай судом, следчым, асобай, якая праводзіць дазнанне, канкрэтнаму эксперту, а менавіта:
- рэгістраваць і весці назіранні;
- накіроўваць хадайніцтвы, весці перапіску з органам, які прызначыў экспертызу, па пытаннях яе правядзення;
- тлумачыць правы і абавязкі эксперта, папярэджваць аб адказнасці;
- прыцягваць да правядзення экспертызы іншых экспертаў арганізацыі;
- ажыццяўляць разлік кошту і накіроўваць апавяшчэнні аб пакрыцці выдаткаў за правядзенне экспертызы;
- накіроўваць складзенае экспертам заключэнне органу, які прызначыў экспертызу.
Складзенае экспертам заключэнне не павінна быць аформлена з выкарыстаннем бланка і пячаткі арганізацыі – ліцэнзіята, а таксама ўтрымліваць спасылкі на ліцэнзію, якую мае арганізацыя.
Факты невыканання патрабаванняў працэсуальнага заканадаўства выяўлены ў асобных заключэннях экспертаў (работнікаў ліцэнзіятаў), складзеных у парадку, прадугледжаным для правядзення экспертыз па-за экспертнай установай, і могуць з’яўляцца па фармальных прыкметах падставамі для пазбаўлення арганізацыі ліцэнзіі ў сувязі з парушэннем адпаведнага заканадаўства.