Аддзел даследавання зброі
У цэнтральным апараце Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца правядзенне выпрабаванняў службовай і грамадзянскай зброі, боепрыпасаў, а таксама вырабаў канструктыўна падобных да іх на адпаведнасць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку з мэтай сертыфікацыі.
Выпрабаванні ажыццяўляюцца аддзелам даследавання зброі ўпраўлення дактыласкапіі, балістыкі і партрэтнай ідэнтыфікацыі галоўнага ўпраўлення крыміналістычных экспертыз цэнтральнага апарату Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (атэстат акрэдытацыі BY/112 1.1791 ад 12.06.2016).
У адпаведнасці з галіной акрэдытацыі аддзел правамоцны ажыццяўляць правядзенне выпрабаванняў:
- паляўнічай, спартыўнай і службовай агнястрэльнай зброі, зменных ствалоў да яе;
- газавых пісталетаў і рэвальвераў, сігнальнай зброі;
- пнеўматычнай зброі і канструктыўна падобных да яе вырабаў;
- патронаў да службовай, спартыўнай і паляўнічай агнястрэльнай зброі, газавай і сігнальнай зброі, а таксама прылад прамысловага і спецыяльнага прызначэння;
- нажоў турыстычных і спецыяльных спартыўных, апрацоўчых і шкураздымных, мачэтэ турыстычных, нажоў і кінжалаў паляўнічых, нажоў для выжывання;
- арбалетаў і лукаў для адпачынку і забаў, універсальных спартыўна-паляўнічых;
- стрэльбаў і пісталетаў для падводнага палявання;
- дэкаратыўных і сувенірных вырабаў, канструктыўна падобных да халоднай ці кідальнай зброі.
Падрабязна з галіной акрэдытацыі аддзела можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце БДЦА, а таксама пры асабістым звароце ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.