Электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (далей – сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў) і разглядаюцца ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў.
Прадастаўленне дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным арганізацыям, а таксама заяўнікам доступу да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляецца бясплатна. Выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у мэтах функцыянавання сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў здзяйсняецца бясплатна.
Прадастаўленне інфармацыі аб зваротах з сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў без згоды грамадзян, іх прадстаўнікоў або юрыдычных асоб, аб якіх запытваецца інфармацыя, дапускаецца для мэт разгляду зваротаў гэтых грамадзян, іх прадстаўнікоў або юрыдычных асоб вышэйстаячым арганізацыям, а таксама іншым дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным арганізацыям у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі
Парадак унясення дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі інфармацыі ў сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, парадак прадастаўлення дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным арганізацыям, а таксама заяўнікам інфармацыі з гэтай сістэмы, парадак ідэнтыфікацыі (аўтарызацыі) заяўнікаў у сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў, іншыя пытанні, звязаныя з функцыянаваннем сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў, устанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мове.
У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы.
Электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
Пры невыкананні патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да формы і зместу электронных зваротаў, або пры адсутнасці прыкладзеных дакументаў у электронным выглядзе, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, электронныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці.
Адкліканне электроннага звароту:
У адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай ці электроннай заявы.
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, за выключэннем выпадкаў, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.
Калі электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнню кіраўніка арганізацыі або асобы, упаўнаважанай ім падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.
Пасля размяшчэння на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт адказаў на звароты наступныя электронныя звароты аналагічнага зместу не падлягаюць разгляду і адказы (паведамлення) на іх заяўнікам не накіроўваюцца.