Экспертыза вадкасцяў са змяшчэннем спірту
Прадмет
Прадметам экспертызы вадкасцяў са змяшчэннем спірту з’яўляецца вызначэнне асноўнага хімічнага складу вадкасцяў са змяшчэннем спірту і аднясенне іх да пэўнага віду.
Аб’ект
- вадкасці са змяшчэннем спірту завадскога (прамысловага) вырабу, вадкасці са змяшчэннем спірту хатняга (саматужнага) вырабу.
Задачы
- вызначэнне відавой і групавой прыналежнасці вадкасцяў са змяшчэннем спірту.
Асаблівасці
- Вызначэнне прыдатнасці прадукцыі для спажывання, вызначэнне наяўнасці ў ёй рэчываў (у тым ліку ядавітых і атрутных), якія могуць прычыніць шкоду здароўю чалавека, з’яўляецца прэрагатывай спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя.
- Вызначэнне адпаведнасці вадкасцяў са змяшчэннем спірту завадскога (прамысловага) вырабу патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў (ДАСТ, СТБ, ТУ) праводзіцца ў акрэдытаваных лабараторыях Дзяржстандарта, Мінздароўя і НПЦ па харчаванні НАН Беларусі.