Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Экспертыза валакністых матэрыялаў і вырабаў з іх

Прадмет

Прадметам экспертызы валакністых матэрыялаў і вырабаў з іх з’яўляюцца фактычныя даныя, якія высвятляюцца і сведчаць аб сувязі з падзеяй здарэння, якая расследуецца, канкрэтных аб’ектаў валакністай прыроды ці іх рэштак.

Аб’ект

  • тэкстыльныя валокны ў выглядзе мікрачасцінак, ніткі, прадзіва ў выглядзе адрэзкаў, тканіна, трыкатаж, штучнае футра, прадметы адзення, прадметы побыту з тканых і нятканых матэрыялаў, кручаныя і плеценыя вырабы, спаленыя рэшткі тэкстыльных матэрыялаў.

Задачы

  • выяўленне часцінак тэкстыльных валокнаў, вызначэнне іх прыроды і лакалізацыі;
  • вызначэнне агульнай радавой (групавой) прыналежнасці валокнаў, вызначэнне факта кантактнага ўзаемадзеяння, вызначэнне віду, групы, падгрупы, мэтавага прызначэння і агульнай крыніцы паходжання тканіны, трыкатажу, штучнага футра, нятканага матэрыялу, кручаных і плеценых, дывановых вырабаў;
  • ідэнтыфікацыя цэлага па частках (вырашаецца комплексна, часцей за ўсё з прыцягненнем эксперта-трасолага);
  • даследаванне спаленых рэштак аб’ектаў валакністай прыроды.
Заўвага. Не рэкамендуецца ставіць пытанні аб наяўнасці ўзаемапераходных валокнаў і факце кантактнага ўзаемадзеяння ў наступных выпадках: калі асобы жывуць разам ці знаходзіліся ў кантакце да здзяйснення злачынства (бавілі час у адной кампаніі, прыходзілі ў госці і г. д.); калі прадметы адзення аднолькавыя па колеры і складзе (форменнае адзенне, спецвопратка і г. д.); калі прадметы адзення складаюцца з шырока распаўсюджаных валокнаў, якія маюць малую ідэнтыфікацыйную значнасць (сінія баваўняныя «джынсавыя» валокны) і не маюць ідэнтыфікацыйнай значнасці (баваўняныя валокны ў складзе пасцельнай, сподняй бялізны і інш.).