Аўтадарожная экспертыза
Прадмет
Прадметам аўтадарожнай экспертызы з’яўляецца вызначэнне на аснове спецыяльных ведаў стану і адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў (ТНПА), звязаных з ДТЗ элементаў аўтамабільнай дарогі, неадпаведнасць якіх сталася прычынай ДТЗ ці спрыяла яго здзяйсненню; аб’ёмаў пакладзенага матэрыялу ў пакрыццё ўчастка аўтамабільнай дарогі (стаянкі, пляцоўкі і інш.).
Аб’ект
- участак дарогі на месцы здарэння, участкі руху транспартнага сродку, якія непасрэдна прылягаюць да яго, элементы транспартнага сродку, якія ўзаемадзейнічаюць з дарогай.
Задачы
- даследаванне дарожных умоў, у якіх адбылося ДТЗ, з мэтай вызначэння счэпных якасцяў і роўнасці праезнай часткі дарогі;
- адпаведнасці счэпных якасцяў і роўнасці праезнай часткі дарогі патрабаванням нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі;
- адпаведнасці дыслакацыі дарожных знакаў, разметкі і ўладкавання дарогі патрабаванням нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі;
- прычыннай сувязі паміж незадавальняльным станам дарогі і падзеяй ДТЗ;
- адпаведнасці аб’ёму матэрыялу, укладзенага ў пакрыццё (участка аўтамабільнай дарогі, стаянкі, пляцоўкі і інш.), пазначанага ў праектна-каштарыснай дакументацыі (на сённяшні дзень з прыцягненнем пабочных арганізацый).