Экспертыза халоднай і кідальнай зброі
Аб’екты
- клінковая зброя (нажы, шашкі, шаблі, мячы і інш.), зброя ўдарна-раздрабняльнага дзеяння (кастэты, нунчаку, дубінкі, кісцяні і інш.), вырабы гаспадарча-бытавога прызначэння, якія маюць падабенства па канструктыўных прыкметах з халоднай зброяй (дэкаратыўныя і сувенірныя вырабы і інш.), спартыўныя і паляўнічыя лукі і арбалеты, якія з’яўляюцца кідальнай зброяй, прадметы і вырабы, канструктыўна падобныя па выглядзе і пабудове да кідальнай зброі, іншыя аб’екты невядомага прызначэння.
Задачы
- вызначэнне прыналежнасці аб’ектаў даследавання да халоднай і кідальнай зброі ці вырабаў гаспадарча-бытавога прызначэння;
- вызначэнне іх віду і тыпу, а таксама спосабу вырабу;
- аднясенне аб’ектаў даследавання да пэўных тыпаў зброі ці вырабаў гаспадарча-бытавога прызначэння.
Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на экспертызу
- Забеспячэнне захаванасці аб’ектаў у тым выглядзе, у якім яны былі выяўлены.
- Забараняецца разбіраць і змазваць аб’екты.
- Забараняецца здымаць/усталёўваць цеціву.
- Упакоўка павінна забяспечваць захаванасць аб’ектаў, засцерагаючы іх ад шаравання і ўдараў адно аб аднаго, аб іншыя аб’екты і знадворныя прадметы.
Пры правядзенні на платнай аснове экспертыз халоднай і кідальнай зброі вырашаюцца наступныя пытанні
- Ці належыць прадстаўлены выраб да катэгорыі халоднай зброі?
- Ці належыць прадстаўлены выраб да катэгорыі кідальнай зброі?
- Якая сіла нацягнення цецівы лука (арбалета)? (для кідальнай зброі)