Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Балістычная экспертыза

Аб’ект

  • зброя, патроны, аб’екты з агнястрэльнымі пашкоджаннямі;
  • кулі і гільзы;
  • іншыя матэрыялы, неабходныя для вырашэння пытанняў, пастаўленых перад экспертам.

Задачы

  • аднясенне аб’екта да агнястрэльнай, агнястрэльнай зброі траўматычнага дзеяння, газавай, пнеўматычнай, сігнальнай зброі, вырабаў, канструктыўна падобных да агнястрэльнай, пнеўматычнай зброі;
  • аднясенне аб’ектаў да боепрыпасаў;
  • вызначэнне віду, узору (мадэлі) агнястрэльнай зброі па стрэляных кулях, гільзах, слядах стрэлу, а таксама канкрэтнага экзэмпляра зброі па стрэляных кулях і гільзах;
  • вызначэнне спраўнасці і прыдатнасці для стральбы зброі і боепрыпасаў;
  • вызначэнне некаторых акалічнасцяў, звязаных з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі (рыкашэту кулі, адпаведнасці калібру зброі калібру патронаў, якія выкарыстоўваліся для стральбы, колькасці выкананых стрэлаў па наяўных слядах на перашкодах, месца знаходжання асобы, якая страляла, напрамку і адлегласці стрэлу, узаемнага размяшчэння перашкоды і зброі ў момант стрэлу і інш.).

Пры правядзенні на платнай аснове балістычных экспертыз вырашаюцца наступныя пытанні

  • Ці належыць прадстаўлены выраб да катэгорыі агнястрэльнай (газавай, сігнальнай, пнеўматычнай) зброі?
  • Ці прыдатны выраб для выканання стрэлаў?
  • Ці ёсць у складзе вырабу складнікі і кампаненты агнястрэльнай зброі?
  • Якая дульная энергія прадстаўленага вырабу? (дадзенае пытанне вырашаецца ў дачыненні да пнеўматычнай зброі)
  • Якім спосабам выраблены прадстаўлены выраб?
  • Ці ўносіліся ў канструкцыю вырабу якія-небудзь змены, не прадугледжаныя заводам-вытворцам? (для вырашэння дадзенага пытання неабходна перадаць эксперту дакументацыю завода-вытворцы)

Тэлефон для сувязі: 8 (017) 308-62-65, 8 (017) 308-61-47, 8 (017) 202-76-72, 8 (017) 308-62-54