Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Экспертыза наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў

Прадмет

Прадметам экспертызы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў (далей – НСПРАіП) з’яўляюцца фактычныя даныя, якія вызначаюцца на аснове спецыяльных навуковых ведаў аб прыродзе, уласцівасцях, тэхналогіі і метадах саматужнага або прамысловага вырабу наркотыкаў.

Аб’ект

  • НСПРАіП у выглядзе парашкападобных рэчываў ці раствораў у розных растваральніках;
  • нарказмяшчальныя расліны і прадукты іх перапрацоўкі;
  • прадметы-носьбіты – рэчывы расліннага паходжання, прамочаныя НСПРАіП для іх спажывання шляхам курэння;
  • адзенне;
  • посуд і прыстасаванні, якія выкарыстоўваюцца пры саматужнай вытворчасці НСПРАіП;
  • прадметы і прыстасаванні для ўжывання НСПРАіП (шпрыцы, лыжкі і інш.)

Задачы

  • аднясенне аб’ектаў да ліку наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў з пазначэннем іх роду;
  • выяўленне слядоў НСПРАіП на розных прадметах-носьбітах (акрамя органаў і тканак цел людзей і жывёл, а таксама прадуктаў жыццядзейнасці жывых арганізмаў, якія з’яўляюцца аб’ектамі медыцынскай судова-хімічнай экспертызы).