Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Аўтатаваразнаўчая экспертыза

Прадмет

Прадметам з’яўляецца вызначэнне фактычных даных аб тэхнічным стане транспартных сродкаў (ТС), даце выпуску ТС, прыналежнасці яго да пэўнай маркі і мадэлі, наяўнасці і характару тэхнічных пашкоджанняў, вартасці ТС і асобных элементаў, вартасці аднаўленчага рамонту, страты таварнай вартасці ТС у сувязі з ДТЗ ці ў выніку іншых пашкоджанняў і падзей, памеру шкоды, прычыненага ТС у сувязі з ДТЗ ці ў выніку іншых пашкоджанняў і падзей.

Аб’ект

  • ТС у цэлым як складаны выраб, яго дэталі, вузлы, агрэгаты, дакументы і матэрыялы, прадстаўленыя для правядзення экспертызы ці даследавання (тэхнічная дакументацыя на ТС, даныя ўліку аб прабегу (напрацоўцы) ТС, іншыя дакументы, якія адносяцца да ТС), інфармацыя прадстаўніцтваў аўтавытворцаў, прадпрыемстваў аўтасэрвісу, гандлю і г. д., даныя сродкаў масавай інфармацыі, сеткі Інтэрнэт, фотаматэрыялы, праграмнае забеспячэнне па ідэнтыфікацыі і вызначэнні вартасці рамонту ТС, інфармацыйныя даведнікі і іншыя спецыялізаваныя крыніцы інфармацыі, якія адносяцца да прадмета экспертызы.

Задачы

  • ідэнтыфікацыя аб’екта экспертызы (ТС у цэлым; яго дэталі, вузлы, агрэгаты), калі для гэтага не патрабуецца правядзення экспертызы іншага роду ці віду;
  • вызначэнне характару і ступені пашкоджанняў, дэфектаў, няспраўнасцяў ТС, калі для гэтага не патрабуецца правядзення экспертызы іншага роду ці віду;
  • вызначэнне тэхналогіі і вартасці аднаўленчага рамонту ТС у сувязі з ДТЗ ці ў выніку іншых пашкоджанняў;
  • вызначэнне зносу ТС і яго частак;
  • вызначэнне вартасці прыдатных рэштак ТС;
  • вызначэнне велічыні страты таварнай вартасці ТС;
  • вызначэнне вартасці ТС і яго частак;
  • вызначэнне памеру шкоды, прычыненай ТС;
  • праверка адпаведнасці разліку выдаткаў на аднаўленне ТС паводле дзеючых нарматываў на такога кшталту працы.
Усе задачы вырашаюцца экспертамі толькі з тэхнічнага пункту погляду, а іх кампетэнцыя вызначаецца адпаведнай праграмай падрыхтоўкі.