глебавыя наслаенні на розных прадметах-носьбітах (адзенні, абутку і інш.);
узоры глебы з канкрэтных участкаў мясцовасці.
Задачы
вызначэнне наяўнасці і лакалізацыі глебавых рэчываў на прадмеце-носьбіце (чалавеку, жывёле, прадмеце);
вызначэнне агульнай радавой/групавой прыналежнасці, прыналежнасці да ўчастка мясцовасці глебы, вынятай з аб’екта-носьбіта і месца, якое правяраецца;
наяўнасць у глебе ўключэнняў, характэрных для канкрэтных крыніц забруджванняў.
Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на экспертызу
глеба, прадстаўленая для даследавання, павінна быць высушана да паветрана-сухога стану;
недапушчальным з’яўляецца выняцце глебы на ліпкія стужкі тыпу «скотч», ватна-марлевыя тампоны, дактаплёнкі;
параўнальнае даследаванне не праводзіцца, калі маса аб’екта менш за 0,1 г;
пробы глеб падзяляюцца на два віды: параўнальныя ўзоры, якія бяруцца з участка, які ідэнтыфікуецца, або з некалькіх участкаў праверкі, і кантрольныя ўзоры, якія адбіраюцца з навакольных участкаў тэрыторый для вылучэння ўчастка мясцовасці, які ідэнтыфікуецца. Кантрольнымі ўзорамі пры даследаванні глебавых наслаенняў з абутку будуць з’яўляцца ўзоры глебы, вынятыя з месца пражывання ці месца працы асобы, якая правяраецца. Яны адбіраюцца з мэтай вылучэння з усёй масы глебавых наслаенняў той часткі, якая не мае дачынення да падзеі, якая цікавіць;
упакоўка ўзораў глебы не павінна дапускаць рассыпання пры транспартаванні і захоўванні;
кожны ўзор глебы нумаруецца, спакоўваецца асобна і да заявы прыкладваецца схема месцаў адбору ўзораў;
прадметы-носьбіты павінны пакавацца, не дапускаючы пераносу глебавых наслаенняў на іншыя ўчасткі ці іх поўнага абсыпання.
Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні глебазнаўчай экспертызы
Ці ёсць на прадстаўленых прадметах наслаенні глебы?
Якая лакалізацыя наслаенняў глебы на прадметах?
Ці з’яўляецца прадстаўленае на даследаванне рэчыва (наслаенні на прадмеце-носьбіце) глебай?
Ці прыдатная прадстаўленая на даследаванне глеба для правядзення параўнальнага даследавання?
Ці мае глеба (пазначаюцца аб’екты параўнання) агульную радавую (групавую) прыналежнасць??
Ці належыць глеба (наслаенні глебы на прадмеце-носьбіце) канкрэтнаму ўчастку мясцовасці?