Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Дактыласкапічная экспертыза

Аб’ект

  • прадметы ці іх часткі з магчымай наяўнасцю слядоў рук, дактыласкапічныя плёнкі ці іншыя матэрыялы з паверхневымі слядамі рук, злепкі, атрыманыя з аб’ёмных слядоў рук, фотаздымкі, лічбавыя носьбіты з выявамі слядоў рук;
  • матэрыялы раней праведзеных экспертыз і даследаванняў, іншыя дакументы.

Задачы

  • ідэнтыфікацыя асобы чалавека па слядах папілярных узораў, а таксама вызначэнне ўласцівасцяў асобы, якая пакінула сляды, і вызначэнне акалічнасцяў здарэння.

Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на экспертызу

Узоры для параўнальнага даследавання павінны адпавядаць наступным патрабаванням: паўната і выразнасць адлюстравання, абавязковасць адлюстравання ўсіх зон папілярных узораў. У якасці ўзораў могуць выкарыстоўвацца дактыласкапічныя карты, а таксама прадметы са слядамі рук, прыналежнасць якіх пэўным асобам дакладна вядома, злепкі, атрыманыя з аб’ёмных эксперыментальных слядоў, пакінутых асобамі, якія правяраюцца.

Асноўныя пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні дактыласкапічнай экспертызы

  • Ці ёсць на прадстаўленых аб’ектах сляды рук? Калі так, то ці прыдатныя яны для ідэнтыфікацыі асобы?
  • Ці прыдатныя для ідэнтыфікацыі асобы прадстаўленыя на даследаванне сляды рук?
  • Ці не пакінуты сляды рук пэўнай асобай (асобамі)?
  • Ці належаць адбіткі пальцаў рук на некалькіх дактылакартах адной асобе?

Тэлефон для сувязі: 8 (017) 308-64-10, 8 (017) 308-64-11