Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Экспертыза лакафарбавых матэрыялаў і пакрыццяў

Прадмет

Прадметам экспертызы лакафарбавых матэрыялаў і пакрыццяў з’яўляюцца фактычныя даныя, якія высвятляюцца і сведчаць аб сувязі з падзеяй здарэння, якая расследуецца, канкрэтных аб’ектаў – лакафарбавых матэрыялаў і лакафарбавых пакрыццяў.

Аб’ект

  • лакафарбавыя пакрыцці і іх фрагменты, узоры лакафарбавых матэрыялаў і асобных іх кампанентаў (фарбавальнікі, пігменты, напаўняльнікі, растваральнікі, пластыфікатары), прадметы-носьбіты (адзенне, дэталі машын, інструмент і інш.) з наслаеннямі лакафарбавых матэрыялаў і пакрыццяў.

Задачы

  • ідэнтыфікацыйныя;
  • дыягнастычныя;
  • класіфікацыйныя;
  • сітуацыйныя.

Ідэнтыфікацыйныя – вызначэнне агульнай радавой (групавой) прыналежнасці лакафарбавых матэрыялаў і пакрыццяў пры наяўнасці ўзораў параўнання, а таксама вызначэнне прыналежнасці фрагментаў лакафарбавага пакрыцця лакафарбаваму пакрыццю канкрэтнага аб’екта.

Дыягнастычныя – вызначэнне факта перафарбоўкі (падфарбоўкі) прадмета, механізму ўтварэння слядоў-наслаенняў лакафарбавых матэрыялаў і пакрыццяў, аднясенне лакафарбавага пакрыцця да завадскога (незавадскога).

Класіфікацыйныя – выяўленне лакафарбавых матэрыялаў і пакрыццяў на аб’екце-носьбіце і аднясенне іх да пэўнага віду, вызначэнне віду дэфектаў лакафарбавых пакрыццяў, аднясенне іх да эксплуатацыйных і вытворчых.

Сітуацыйныя – вызначэнне факта кантактнага ўзаемадзеяння канкрэтных афарбаваных прадметаў (вырашаецца ў рамках комплекснай аўтатэхнічнай і трасалагічнай экспертызы).