Генетычная экспертыза
Аб’екты
- сляды біялагічнага паходжання, валасы, тканкі арганізма і іх фрагменты, біялагічныя ўзоры. У якасці ўзораў параўнання даследуюць узоры крыві і сліны (букальнага эпітэлію). Пры немагчымасці перадачы названых узораў дапушчальна ў якасці ўзораў параўнання перадача ўзораў мышачнай тканкі, касцявой тканкі, фрагментаў тканак, залітых у парафінавыя блокі, і іншых.
Задачы
- вызначэнне біялагічнага сваяцтва (бацькоўства, мацярынства);
- вызначэнне генатыпа чалавека;
- вызначэнне паходжання гісталагічных (біяпсійных) прэпаратаў ад канкрэтнай асобы.
Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні генетычнай экспертызы
- ці з’яўляецца грамадзянін (прозвішча, імя) біялагічным бацькам дзіцяці (прозвішча, імя)?
- якія генетычныя характарыстыкі мае грамадзянін (прозвішча, імя)?
- ці паходзіць біялагічны матэрыял у прадстаўленых блоках (шклах) ад грамадзяніна (прозвішча, імя)?
Заўвага: вызначэнне сваяцтва праводзіцца метадам аналізу ад 15 да 22 генетычных маркераў ядзернай ДНК, якія з’яўляюцца стандартнымі маркерамі для аналізу ДНК на вызначэнне бацькоўства ва ўсіх асноўных лабараторыях свету.
Вызначэнне біялагічнага сваяцтва (бацькоўства) праводзіцца з улікам наступных асаблівасцяў.
Біялагічнае сваяцтва вызначаецца шляхам параўнальнага даследавання аб’ектаў біялагічнага паходжання з выкарыстаннем малекулярна-генетычных метадаў з выкананнем агульных патрабаванняў да парадку правядзення генетычнай экспертызы.
Для правядзення генетычнай экспертызы з мэтай вызначэння біялагічнага сваяцтва ад кожнай з асоб, якія падлягаюць даследаванню, павінны быць адабраны:
– узоры вадкай крыві ў колькасці 0,2-0,3 мл;
– узоры букальнага эпітэлію (сліны).
Па экспертызах, якія выконваюцца на падставе пастаноў судоў, могуць быць таксама пададзены ўзоры крыві ці букальнага эпітэлію ў высушаным выглядзе, а таксама архіўныя ўзоры трупнай крыві, гісталагічныя прэпараты, асобныя косткі і іх фрагменты, асабістыя рэчы са слядамі біялагічнага паходжання і іншыя аб’екты.
Па пастановах судоў і зваротах фізічных і юрыдычных асоб адбор узораў праводзіцца ў лабараторыі экспертнага падраздзялення (у г. Мінску – у лабараторыі ўпраўлення судова-біялагічных экспертыз па адрасе: вул. Валадарскага, д. 2а).
Пры даручэнні суда, які прызначыў экспертызу, адбор узораў крыві (сліны, саскрэбаў клетак) ажыццяўляецца ў спецыяльна адведзеным для гэтых мэт памяшканні агульналабараторнай зоны з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб ахове здароўя.
Адбор узораў, які праводзіцца ў адпаведнасці з вызначэннем (пастановай) аб прызначэнні судовай генетычнай экспертызы, ажыццяўляецца пры адначасовай яўцы ўсіх доследных асоб, калi iншае не вызначана органам (асобай), якая назначыла экспертызу.
Для правядзення экспертыз у дачыненні да непаўналетніх дзяцей абавязковая перадача ўзораў імавернага бацькі, дзіцяці і маці.
Пры перадачы судом, які прызначыў экспертызу, узораў крыві і (ці) сліны правяраных асоб экспертыза праводзіцца па гэтых узорах.
Пры адборы ўзораў для правядзення экспертызы асоба грамадзяніна, які даследуецца, засвядчаецца па наступных дакументах:
– пашпарце (дазволе на жыхарства, пасведчанні бежанца) – у дачыненні да паўналетняга;
– пасведчанні аб нараджэнні або пашпарце (дазволе на жыхарства, пасведчанні бежанца) – у дачыненні да непаўналетняга.
У асобы, якая прадстаўляе інтарэсы непаўналетняй асобы, якая даследуецца, таксама правяраецца дакумент, які пацвярджае яе паўнамоцтвы.
Экспертныя даследаванні па заявах грамадзян праводзяцца ў парадку папярэдняга запісу. Запіс праводзіцца медыцынскімі рэгістратарамі па тэл. 8 (017) 308-65-91, як правіла, пасля высвятлення неабходных акалічнасцяў і кансультавання па магчымасці вырашэння пытанняў, якія цікавяць грамадзян.
Кошт правядзення экспертызы вызначаецца з улікам колькасці асоб, якія правяраюцца, пастаўленых на вырашэнне экспертызы пытанняў, грамадзянства заяўніка (пры зваротах фізічных і юрыдычных асоб), патрэбы ўжывання спецыяльных методык і рэагентаў.
У цяперашні час арыентыровачны кошт правядзення найбольш запатрабаванай экспертызы па вызначэнні бацькоўства складае:
– па вызначэнню суда 3 чалавекі (мама-дзіця-меркаваны бацька) - 615 рублёў 38 капеек;
– па заяве грамадзян пры ўмове, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь, 3 чалавекі - 634 рублі 70 капеек (замежныя грамадзяне 3 чалавекі - 905 рублёў 18 капеек);
– 2 чалавекі - дзіця (пры ўмове паўналецця - 18 гадоў) і меркаваны бацька па заяве - 524 рублі 32 капейкі.
Аплата кошту экспертызы праводзіцца непасрэдна перад здачай узораў шляхам пераліку неабходнай сумы на разліковы рахунак Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праз установу банка.
Для правядзення экспертызы па звароце фізічнай (юрыдычнай) асобы неабходна ўзгадніць тэрміны і ўмовы правядзення з рэгістратурай аддзела генетычных экспертыз па тэлефоне 8 (017) 308-65-91.
Для заключэння дагавора на правядзенне экспертызы па звароце фізічнай (юрыдычнай) асобы неабходна звярнуцца з адпаведнай заявай.
Па выніках праведзеных даследаванняў складаецца дакумент наступнай формы:
– «Заключэнне эксперта» па выніках даследавання, праведзенага на падставе пастановы суда (накіроўваецца на адрас суда, які прызначыў экспертызу);
– «Заключэнне экспертызы» па выніках даследавання, праведзенага на падставе звароту фізічнай (юрыдычнай) асобы (выдаецца на рукі заяўніку ці накіроўваецца на адрас, пазначаны ў заяве).