Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Культуралагічная экспертыза

Прадмет

Аднясенне аб’ектаў даследавання да парнаграфічных матэрыялаў і прадметаў парнаграфічнага характару.

Аб’ект

  • Відэаматэрыялы, выявы і г. д.

Задачы

У адпаведнасці з экспертнымі задачамі, вызначанымі арт. 343, 343-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, на вырашэнне судовай культуралагічнай экспертызы выносяцца пытанні:

  • Ці належаць прадстаўленыя аб’екты экспертызы да парнаграфічных матэрыялаў і (ці) прадметаў парнаграфічнага характару?
  • Калі так, то ці змяшчаюць такія аб’екты адлюстраванне чалавека, які мае прыкметы прэпубертатнага (ранняга пубертатнага) перыяду развіцця (выспявання), якому ўзроставаму перыяду яны адпавядаюць?

Пастаноўка пытанняў прававога характару прывядзе да немагчымасці вырашэння пастаўленай на вырашэнне экспертызы задачы. У гэтай сувязі да яе прызначэння ініцыятар можа атрымаць кансультацыю ў адпаведным падраздзяленні Дзяржаўнага камітэта і пасля гэтага вызначыць пералік і характар пытанняў, якія будуць пастаўлены на даследаванне.

Тэлефон для сувязі: 8 (017) 308-66-30