Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Свята роднага слова наведалі слонімскія эксперты 3 сентября 2019

Эксперты Слонімская міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз заўсёды прымаюць актыўны ўдзел у знакавых падзеях сваёй малой радзімы. Відавочна, Дзень беларускага пісьменства не стаў выключэннем. Прадстаўнікі ўсіх падраздзяленняў Слонімскага МРА з задавальненнем наведалі святочныя мерапрыемствы і засталіся пад уражаннем.

— Гэта было сапраўднае свята. У наш невялікі горад з’ехаліся вядомыя пісьменнікі, культурныя дзеячы, а таксамы турысты, - дзеліцца начальнік Слонімскага МРА Сяргей Яўгенавіч Дарыпапа. – Мерапрыемства арганізавана на высокім ўзроўні, было шмат на што паглядзець і куды схадзіць. Уразілі кніжныя выставы і асабліва экспазіцыі ўздоўж берага Шчары, якія былі зроблены ў выглядзе кабінетаў беларускіх пісьменнікаў.

Прадстаўнікі сектараў судова-медыцынскіх, судова-псіхіатрычных экспертыз, а таксама экспертна-крыміналістычнага сектара разам са сваім кіраўніцтвам сталі сведкамі ўрачыстага адкрыцця помніка Льву Сапегу, вядомаму дзяржаўнаму дзеячу Вялікага княства Літоўскага, які адраджаў Слонім.

— Мы адчулі гонар за свой родны горад, калі адкрываўся помнік, - працягвае дзяліцца ўражаннямі Сяргей Яўгенавіч. – І наогул, узнёслыя пачуцці нас не пакідалі напрацягу цэлага дня. Добрыя эмоцыі засталіся і ад ўрачыстага прыёму ў старшыні Слонімскага райвыканкама. На яго былі запрошаны тыя, хто ўнёс свой важкі ўклад у святкаванне Дня беларускага пісьменства, прадстаўнікі замежных дэлегацый. Г.Б. Хоміч павіншаваў усіх і падзякаваў за аказаную падтрымку і ўдзел у знакавым мерапрыемсве.

Дарэчы, вельмі цікава было наведаць пляцоўку, дзе быў арганізаваны друкаваны двор. Там любы з наведвальнікаў мог паспрабаваць надрукаваць кніжную старонку на старадаўнім друкарскім станку.

Несумненна, адной з галоўных гераінь свята беларускага пісьменства у Слоніме стала кніга. Ёй былі прысвечаны шматлікія выставы, тэматычныя пляцоўкі, інтэрактыўныя і канцэртныя праграмы. Можна было ўбачыць і патрымаць у руках лепшыя выданні мастацкай і вучэбнай кнігі, падручнікі для дзяцей, навуковую літаратуру. Пісьменнікі прэзентавалі свае творы, правялі аўтограф-сесіі.

Супрацоўнікі Слонімскага міжраённага аддзела адзначылі, праграма свята была настолькі насычанай, што было б складана паспець трапіць на ўсе святочныя пляцоўкі, якія ладзіліся ў горадзе. Аднак, эмоцыі ад убачанага застануцца надоўга.

Напрыканцы свята на галоўнай сцэне выступлі вядомыя беларускія спевакі, якія выконвалі песні на вершы беларускіх аўтараў,а таксама свае нумары прадставілі танцавальныя калектывы.

Штогод Дзень беларускага пісьменства праводяць у розных месцах, выбіраючы населеныя пункты з багатай гістарычнай і культурна-асветніцкай спадчынай. Наступным горадам, дзе пройдзе свята беларускага слова,абраны Бялынічы.