Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Па слядах судовага эксперта. Аб чым марыць выпускніца юрфака БДУ і якія яшчэ адбіткі, акрамя службовых, яна збірае 1 июля 2021

«Лінеечкі тоненькія, невыразныя, але іх неабходна разглядзець і ўстанавіць агульную карціну. Праца ювелірная, нагадвае даследаванне», – распавядае аб працэсе дактыласкапічнай экспертызы дзяржаўны судовы эксперт Крысціна Мікшута.

Яна пільна ўглядаецца ў мікраскоп. Потым штосьці вывучае праз лупу з павелічальным шклом.

Зразумела, спешцы тут не месца. Наадварот, як прызнаецца Крысціна, бывае, што сення ўбачыш адно, заўтра – зусім іншае, і адна маленькая «закавычка» здольная змяніць усе.

А першапачаткова спецыяліст выязджае ў складзе аператыўна-следчай групы на месца здарэння, дзе важна дасканала і якасна сабраць доказы злачынства. Ен шукае і капіруе на клейкую стужку або пленку нават самыя маленькія фрагменты адпячаткаў.

– Калі «маляваць» у сваей галаве тое, як мог дзейнічаць злачынца, то такіх слядоў удаецца сабраць максімальную колькасць, – кажа мая суразмоўніца, задача якой заключаецца і ў тым, каб на месцы вызначыць прыдатнасць знойдзеных слядоў для далейшай работы.

Напэўна, пабыць у ролі судовага эксперта хацелася б кожнаму. Вельмі ж незвычайная, нават загадкавая праца! Вось і дачушка Крысціны, Варвара, кажа ў дзіцячым садку: «Мая мама – судовы эксперт!» Матуля дазволіла ей зазірнуць у свой «суперчамаданчык». А там – рознакаляровыя парашкі ды пэндзлікі, вымяральныя прыборы, з дапамогай якіх вядуцца пошук і фіксацыя слядоў злачынцы.

Крысціна нарадзілася на Стаўбцоўшчыне, у паселку Неман. Закончыла Шашкоўскую школу, а потым – юрыдычны факультэт БДУ. У Стаўбцоўскі міжраенны аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз прыйшла ў верасні 2019 года. Прызнаецца, што яе заўседы вабіла работа, дзе супрацоўнікі – у форме. «Шукала свой варыянт – і знайшла», – упэўнена заяўляе малады спецыяліст.

Першыя паўгода Крысціна лічылася судовым экспертам-стажорам. У авалодванні прафесіяй ей дапамагалі вопытныя калегі, з якімі ў тым ліку выязджала на месцы здарэнняў. Безумоўна, не абыходзіцца без самаадукацыі. Тым больш, назіраецца рост новых відаў злачынстваў (да прыкладу, кіберзлачыннасць), і судоваму эксперту неабходна пастаянна развівацца, самаўдасканальвацца.

На цяперашні момант Крысціна Мікшута атрымала ўжо два допускі, і адзін з іх – да пра вядзення згаданых вышэй дактыласкапічных экспертыз. У яе есць магчымасці, а галоўнае – цікавасць да далейшага павышэння сваей кваліфікацыі.

І хоць праца судовага эксперта спецыфічная (дзяжурствы носяць кругласутачны характар і могуць прыйсціся на святочныя і выхадныя дні), мара маладога спецыяліста – стаць атэставаным супрацоўнікам аддзела. Для кар’ернага росту – і Крысціна гэта добра разумее – трэба зарэкамендаваць сябе ў экспертнай дзейнасці. А высокакваліфікаваныя судовыя эксперты заўседы запатрабаваныя.

На даным этапе ўсе цяжкасці ў рабоце Крысціна Мікшута кампенсуе маладым энтузіязмам. Вольны час прысвячае сям’і. Яна з мужам і дачкой любіць ездзіць па Беларусі і знаеміцца са сваей краінай.

Селета Крысціна заняла першае месца ў фотаконкурсе, прысвечаным малой радзіме, які праводзіла ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці. Адметна, што ўсе конкурсныя фотаздымкі яна зрабіла на Стаўбцоўшчыне.

Для Крысціны гэта любы сэрцу куточак, якому яна гатова служыць і прызнавацца ў любові. Кожная добрая справа – для працвітання роднага краю.


Источник информации: https://www.pramen-news.by/?p=46046