Біяграфія
Нарадзіўся ў 1962 годзе ў г.Мінску.
У 1991 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».
Пачаў службу ў органах пракуратуры з 1991 года на пасадзе стажора пракуратуры Савецкага раёна г.Мінска, затым працаваў памочнікам пракурора Савецкага раёна г.Мінска.
З сакавіка 1993 г. па кастрычнік 2020 г. працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры.
З верасня 1996 года па чэрвень 1999 году - намеснік пракурора Кастрычніцкага раёна г.Мінска.
З чэрвеня 1999 года да красавіка 2008 года - Мінскі транспартны пракурор.
З красавіка па лістапад 2008 года - намеснік Беларускага транспартнага пракурора.
З 2008 года па 2020 год - намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычнiка 2020 г. №379 прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
Паўнамоцтвы
- ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва галоўным упраўленнем каардынацыі службовай дзейнасці, упраўленнем кадраў і ідэалагічнай працы цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта;
- арганізуе развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы судова-экспертнай дзейнасці;
- забяспечвае распрацоўку прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства, праектаў заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў, дзяржаўных праграм у сферы судова-экспертнай дзейнасці;
- забяспечвае працу са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- кіруе працай атэстацыйнай і кваліфікацыйнай камісій Дзяржаўнага камітэта, экзаменацыйнай камісіі па прыёме экзамену для ўпершыню паступаючых на дзяржаўную службу, камісіі па прысваенні класаў дзяржаўных служачых;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 лiпеня 2015 года №293-3 "Аб Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь" і іншымі заканадаўчымі актамі.