Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў горадзе Каўнас, Літоўская Рэспубліка.
У 1998 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у 2013 годзе – установу адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт».
У 1998 – 2008 гадах праходзіў службу ў органах унутраных спраў.
У 2008 – 2026 гадах займаў розныя пасады ў Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны медалямі «За безупречную службу» III і II ступені, «За отличие в воинской службе».

Паўнамоцтвы

  • ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва галоўным упраўленнем каардынацыі службовай дзейнасці, упраўленнем кадраў і ідэалагічнай працы цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта;
  • арганізуе развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы судова-экспертнай дзейнасці;
  • забяспечвае распрацоўку прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства, праектаў заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў, дзяржаўных праграм у сферы судова-экспертнай дзейнасці;
  • забяспечвае працу са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • кіруе працай атэстацыйнай і кваліфікацыйнай камісій Дзяржаўнага камітэта, экзаменацыйнай камісіі па прыёме экзамену для ўпершыню паступаючых на дзяржаўную службу, камісіі па прысваенні класаў дзяржаўных служачых;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 лiпеня 2015 года №293-3 "Аб Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь" і іншымі заканадаўчымі актамі.