Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў горадзе Мінску.
У 1981 годзе скончыў Мінскае медыцынскае вучылішча №1, у 1990 годзе - Беларускі дзяржаўны універсітэт імя У.І. Леніна.
У 1984-1989 гадах працаваў у Інстытуце біяарганічнай хіміі Акадэміі навук БССР.
У 1989-2013 гадах займаў розныя пасады ў экспертна-крыміналістычным цэнтры МУС – ад эксперта да першага намесніка начальніка Дзяржаўнага экспертна-крыміналістычнага цэнтра МУС Рэспублікі Беларусь.
У ліпені 2013 года прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Узнагароджаны медалямі "За бездакорную службу" III, II і I ступеняў.
Аўтар 5 друкаваных работ, 2 рацыяналізатарскіх прапаноў у сферы біялагічных даследаванняў.

Паўнамоцтвы

  • ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва галоўным упраўленнем крыміналістычных экспертыз, галоўным упраўленнем спецыяльных экспертыз цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта;
  • арганізуе вядзенне крыміналістычных улікаў і калекцый;
  • кіруе органам па сертыфікацыі службовай i грамадзянскай зброi i боепрыпасаў да яе;
  • арганізуе правядзенне выпрабаванняў службовай i грамадзянскай зброi i боепрыпасаў да яе на адпаведнасць патрабаванням бяспекі;
  • з'яўляецца старшынёй Міжведамаснай навукова-метадычнай рады;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 лiпеня 2015 года №293-3 "Аб Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь" і іншымі заканадаўчымі актамі.