Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Парадак правядзення сертыфікацыі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Інфармацыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў аб сертыфікацыі службовай і грамадзянскай зброі, канструктыўна падобных да зброі вырабаў і патронаў

Пералік дакументаў і аб’ектаў, якія падаюцца ў орган па сертыфікацыі, для сертыфікацыі

  1. службовай і грамадзянскай зброі, патронаў
    • суправаджальны ліст да прыкладзенага пакета дакументаў;
    • заяўка вызначанага ўзору на правядзенне сертыфікацыі (на кожнага вытворцу і від прадукцыі запаўняецца асобная заяўка);
    • замежны сертыфікат адпаведнасці (пры наяўнасці), засведчаны арыгіналам пячаткі трымальніка арыгінала замежнага сертыфіката адпаведнасці, органа па сертыфікацыі, які выдаў замежны сертыфікат адпаведнасці, ці тэрытарыяльным ЦСМС, ці натарыяльна. Інфармацыя аб даце вырабу заяўляенага выраба (адзнака ў тэхнічнай дакументацыі на выраб ці інфармацыйны ліст ад вытворцы);
    • копія пасведчання аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы;
    • копія ліцэнзіі МУС на права ажыццяўлення дзейнасці, звязанай са службовай і грамадзянскай зброяй і боепрыпасамі да яе, калекцыянаваннем і экспанаваннем зброі і боепрыпасаў;
    • копія кантракта (дагавора);
    • копіі таварна-суправаджальных дакументаў (спецыфікацыя, інвойс, таварна-транспартная накладная, транспартная авіянакладная, CMR і інш.);
    • дазвол на права набыцця зброі і/ці патронаў, выдадзены ліцэнзійна-дазвольнай сістэмай МУС Рэспублікі Беларусь (толькі для зброі і патронаў да яе);
    • заключэнне (дазвольны дакумент) на права ўвозу зброі і/ці патронаў, выдадзенае ліцэнзійна- дазвольнай сістэмай МУС Рэспублікі Беларусь (толькі для зброі і патронаў да яе);
    • дакумент, які пацвярджае рэгістрацыю зброі ў ліцэнзійна-дазвольнай сістэме МУС Рэспублікі Беларусь (калі заяўляеная зброя зарэгістравана ў МУС);
    • даведка ад юрыдычнай асобы аб знаходжанні на яго балансе зарэгістраванай зброі (калі заяўляеная зброя зарэгістравана ў МУС);
    • дакументацыя на зброю (пашпарт, інструкцыя па эксплуатацыі і г. д.) на рускай ці беларускай мове. У выпадку, калі дакументацыя на замежнай мове, то неабходны яе аўтэнтычны (сапраўдны) пераклад на рускую ці беларускую мову.
  2. канструктыўна падобных да зброі вырабаў:
    • суправаджальны ліст да прыкладзенага пакета дакументаў;
    • заяўка вызначанага ўзору на правядзенне сертыфікацыі (на кожнага вытворцу і від прадукцыі запаўняецца асобная заяўка);
    • замежны сертыфікат адпаведнасці (пры наяўнасці), засведчаны арыгіналам пячаткі трымальніка арыгінала замежнага сертыфіката адпаведнасці, органа па сертыфікацыі, які выдаў замежны сертыфікат адпаведнасці, ці тэрытарыяльным ЦСМС, ці натарыяльна. Інфармацыя аб даце вырабу заяўленага выраба (адзнака ў тэхнічнай дакументацыі на выраб ці інфармацыйны ліст ад вытворцы);
    • копія пасведчання аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы ці індывідуальнага прадпрымальніка;
    • копія кантракта (дагавора);
    • копіі таварна-суправаджальных дакументаў (спецыфікацыя, інвойс, таварна-транспартная накладная, транспартная авіянакладная, CMR і інш.);
    • дакументацыя на вырабы (пашпарт, інструкцыя па эксплуатацыі і г. д.) на рускай ці беларускай мове. У выпадку, калі дакументацыя на замежнай мове, то неабходны яе аўтэнтычны (сапраўдны) пераклад на рускую ці беларускую мову.

Заўвага: Усе копіі дакументаў засвядчаюцца заяўнікам на сертыфікацыю.