Актуальная інфармацыя аб сертыфікацыі
У Рэспубліцы Беларусь зварот зброі і боепрыпасаў рэгламентуецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2001 года №61-З «Аб зброі».
Гэты Закон рэгулюе адносіны, якія ўзнікаюць пры звароце зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, накіраваны на абарону жыцця і здароўя грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (далей, калі не вызначана іншае, – грамадзяне), уласнасці, забеспячэнне грамадскай бяспекі, ахову навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў, умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў змаганні са злачыннасцю і незаконным распаўсюджваннем зброі.
Палажэнні дадзенага Закона распаўсюджваюцца таксама на адносіны, якія ўзнікаюць пры звароце боепрыпасаў да зброі.
Законам вызначана, што зброя па сваім прызначэнні і асноўных характарыстыках падраздзяляецца на баявую; службовую; грамадзянскую.
Падставы абавязковага пацвярджэння адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі службовай і грамадзянскай зброі і боепрыпасаў, а таксама канструктыўна падобных да зброі вырабаў (арт. 9 Закона)
Усе мадэлі службовай і грамадзянскай зброі і боепрыпасаў, а таксама канструктыўна падобныя да зброі вырабы, якія вырабляюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, увозяцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і вывозяцца з Рэспублікі Беларусь, падлягаюць абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Сертыфікат адпаведнасці з’яўляецца падставай для звароту службовай і грамадзянскай зброі і боепрыпасаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Пацвярджэнне адпаведнасці службовай і грамадзянскай зброі і боепрыпасаў патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.